Двухбаковы абразок з Мінскага замчышча — унікальны абразок, знойдзены на Мінскім замчышчы. Двухбаковы абразок мае прамавугольную, амаль квадратную форму з выступам зверху і адтулінай для шнурка. На адным боку — паясная выява , ці Халкапратыйскай (паводле назвы Халкапратыйскага храма ў Канстанцінопалі)Кондаков. Иконография Богоматери 1915. Характэрнае для вобраза Маці Божай палажэнне рук: яны знаходзяцца на левым боку, левая павернута далоняй, правая — знешнім бокам. Трактоўка твару нагадвае абразок Канстанціна і Алены з Полацка. Выява Маці Божай Халкапратыйскай добра вядома па візантыйскіх камеях, аднак ва ўсходнеславянскай дробнай каменнай пластыцы сустракаецца ўпершыню. На другім боку абразка — выява апостала ПятраСтаражытныя скарбы Беларусі = Древние сокровища Белоруссии / Склад. Г. В. Штыхаў, П. Н. Захарэнка. — Мінск, 1971. — 22 с., 55 іл.. Яго фігура пададзена франтальна, іконаграфічны тып не зусім традыцыйны: прадаўгаваты твар, кароткія валасы ў выглядзе паўкруглых завіткоў. Выявы Маці Божай і апостала Пятра пабудаваны на традыцыях аб'ёмаў. Фігуры пластычная, разьба барэльефная. Па стылявых асаблівасцях і графіцы надпісу абразок можна датаваць XII—XIII стст.

Літаратура

Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:XII стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Мінскае замчышча Катэгорыя:Каменныя абразкі