Му́цімір (; пам. 891) — старэйшы сын сербскага князя Уласціміра, вялікі жупан Сербіі з 860 па 891. Разам са сваімі братамі Строімірам і Гойнікам, якія былі яго суправіцелямі, разбіў балгарскую армію пад правадырствам хана Барыса. Падчас кіравання Муціміра і яго братоў была завершана хрысціянізацыя Сербіі. Пасля Муціміра на прастол узышлі яго сыны на чале з Перваславам.

Шлюб і дзеці Імя жонкі Муціміра не вядома. Дзеці: Перваслаў Муціміравіч (пам. 891) — кіраўнік Сербіі Бран Муціміравіч — суправіцель Перваслава Стэфан Муціміравіч — суправіцель Перваслава

Спасылкі Fondation for Medieval Genealogy: Кіраўнікі Сербіі

Катэгорыя:Кіраўнікі Сербіі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Уласціміравічы