Фердынанд I (, поўнае імя Фердынанд Віктар Мейнард Альберт,  — ) — кароль Румыніі з дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў з 10 кастрычніка 1914 да сваёй смерці.

Біяграфія Сын Леапольда Гогенцолерн-Зігмарынген і Антоніі Партугальскай. Пляменнік Караля I, апынуўся на прастоле з прычыны адмовы ад правоў бацькі (1880) і старэйшага брата Вільгельма (1888) стаць спадчынікамі. Пры гэтым, кіруючы праваслаўнай краінай, Фердынанд застаўся каталіком, з той умовай, што яго дзеці будуць выхоўвацца ў праваслаўнай веры.

У 1893 годзе ажаніўся з Марыяй, герцагіняй Эдынбургскай (1875—1938). Для сям’і спадчынніка прастола Караль I загадаў пабудаваць побач з каралеўскай рэзідэнцыяй замак Пелішор. thumb|злева|150px|Паштовы блок. Румынія, 1993. Кароль Фердынанд I

Кіраванне Фердынанда пачалося неўзабаве пасля таго, як разгарэлася Першая сусветная вайна; у адрозненне ад дзядзькі, прыхільніка Германіі, ён прытрымліваўся нейтральных пазіцый, а ў 1916 пасля доўгіх перамоў Румынія ўступіла ў вайну на баку Антанты, што было ўспрынята Вільгельмам II як здрада дому Гогенцолернаў. Неўзабаве яна была разгромлена, і аўстра-германскія войскі занялі Бухарэст; Фердынанд быў вымушаны на некаторы час эміграваць.

Пасля вайны румынская дзяржава атрымала шырокія тэрытарыяльныя прырашчэнні (гл. Вялікая Румынія); у яе склад былі ўключаны Трансільванія і Букавіна, якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю, а таксама Бесарабія (апошняе не было прызнана СССР), якая належала Расійскай імперыі. У кастрычніку 1922 года Фердынанд быў каранаваны ў Алба-Юліі, традыцыйнай рэзідэнцыі трансільванскіх князёў.

Паваенныя гады былі азмрочаны канфліктам з сынам і спадчыннікам, кронпрынцам Каралем, які ўступіў у скандальны шлюб з адной са сваіх палюбоўніц і пакінуў краіну. Пазбавіўшы сына права атрымання ў спадчыну прастола, Фердынанд зрабіў непасрэдным пераемнікам малалетняга ўнука, Міхая I. Аднак праз тры гады пасля смерці Фердынанда Караль вярнуўся з-за мяжы, зрынуў сына і стаў валадарыць як Караль II.

Сям’я Дзеці Фердынанда і Марыі: Караль (1893—1953), будучы кароль Румыніі Караль II Елізавета (1894—1956), у 1921 выйшла замуж за караля Грэцыі Георга II. Марыя (1900—1961), у 1922 выйшла замуж за караля Югаславіі Аляксандра I, Мікалай (1903—1978), у 1931 жаніўся з Жаннай Дзімітрэску-Тахані Ілеана (1909—1991), у 1931 выйшла замуж за эрцгерцага Антона Габсбург-Тасканскага, у другім шлюбе з Эцьенам Ісарэску Мірча (1913—1916).

Катэгорыя:Каралі румынскія Катэгорыя:Гогенцолерны-Зігмарынгены Катэгорыя:Лідары краін-удзельніц Першай сусветнай вайны