Вадстэ́на () — горад на ўсходзе Швецыі ў лене Эстэргётланд, размешчаны на ўсходнім беразе возера Ветэрн. Цэнтр аднайменнай камуны. Насельніцтва — 5 613 чалавек (2010). Важны турыстычны цэнтр.
Гісторыя У XII стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Вадстэны існавала царква ў раманскім стылі — гэта быў адзін з этапаў паломніцкага шляху ў Тронхейм. У XIII стагоддзі кароль Вальдэмар Біргерсан пабудаваў тут свой палац. У 1346 годзе кароль Магнус Эрыксан падараваў гэты палац Святой Біргіце, якая заснавала Вадстэнскі кляштар — кляштар Ордэна брыгітак. У 1400 годзе Вадстэна атрымлівае гарадскія прывілеі і становіцца важным паломніцкім цэнтрам. У 1545 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў у Вадстэне замак, а ў 1550 годзе канфіскаваў маёмасць кляштара і прагнаў манахаў (манашкі заставаліся там да 1595 года). З 1637 года кляштар выкарыстоўваўся ў якасці дому для салдат-інвалідаў, з 1783 года стаў турмой, а з 1829 года — часткай шпіталя. У 1848—1853 гадах]], у сувязі з будаўніцтвам Гёта-канала, у Вадстэне быў пабудаваны порт на возеры Ветэрн. Для яго будаўніцтва былі разабраны абарончыя валы замка. У 1874 годзе была пракладзена чыгунка (зачынена ў 1963 годзе).
Славутасці г.зв. Чырвоная вежа (XIV стагоддзе) — рэшты царквы Святога Пятра Кляштар (заснаваны ў XIV стагоддзі) Кляштарная царква (XV стагоддзе) Дом біскупа (1474) Ратуша (XV стагоддзе) Замак (XVI стагоддзе) г.зв. Дом Мортэна Шынарэ (служыў шпіталем для бедных) Гістарычная забудова (XVIII-XIX стагоддзе) Музей кляштара Св. Брыгіты Музей шпіталя Музей цацак
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Швецыі