Мікола і Стэфан — бронзавы абразок, знойдзены пры раскопках гарадзішча XI ст. на р. Менцы ў наваколлі Мінска.

Апісанне Мікола і Стэфан выкананы ў рост. Над імі — паясная выява Спаса Эмануіла з распрасцёртымі рукамі. Мікола ў епіскапскім адзенні з Евангеллем у левай руцэ, Стэфан у дыяканскім адзенні з кадзілам у правай руцэ. Мадэліроўка твараў сакавітая, пластычная. Фігуры з вялікімі галовамі і некалькі паменшанымі тулавамі. Бронзавы абразок, відаць, быў прататыпам каменнага з Мінскага замчышча.

Літаратура

Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Абразы Беларусі