справа|300пкс|thumb|Пячатка Ефрасінні Полацкай Пячатка Ефрасінні Полацкай — віслая пячатка з верагоднай выявай Святой Ефрасінні, выяўленая на Рурыкавым гарадзішчы ў Ноўгарадзе. Знаходка кажа пра пэўны ўдзел князёўны-ігуменні ў палітычным жыцці Полацкага княства.
У час раскопак у 2015 годзе каля Спаскай царквы ў Полацку знойдзена яшчэ адна віслая пячатка Ефрасінні Полацкай. Пасля выяўлення гэтай знаходкі прыналежнасць полацкай святой пячаткі з Ноўгарада была пастаўлена пад сумненне.
Апісанне
Галоўнай прыкметай для вызначэння прыналежнасці пячаткі паслужыў надпіс, які размяшчаецца вакол выявы Св. Ефрасінні: «Г[оспод]и, помози рабе своеи Ефросини нарецаемои». На іншым баку змешчана кампазіцыя Праабражэння, якая налічвае пяць фігур, цэнтральнае месца ў кампазіцыі займае Хрыстос, па баках — прарокі Ілья і Маісей, ля ног — апосталы Якаў, Ян, Пётр. Пячатка адціснута на невялікім свінцовым кружку дыяметрам да 20 мм.
Гл. таксама Пячатка Сафіі
Літаратура
Штыхов, Г. В. Древний Полоцк (IX—XIII вв.) / Г. В. Штыхов. — Минск : «Наука и техника», 1975. — 136 с., ил. стар. 115
Катэгорыя:Ефрасіння Полацкая Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Ноўгарада Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Беларуская сфрагістыка Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі