Касцяныя пласціны з Мсціслава — касцяныя пласціны для калчана, знойдзеныя ў Мсціславе.

Апісанне Касцяныя пласціны ўпрыгожаны дасканала выкананай пляцёнкай і іншым дэкорам геаметрычнага характару, зробленым у нізкім рэльефе. Такі дэкор мог быць выкананы толькі майстрам высокай кваліфікацыі. Гэта больш працаёмкая тэхніка, чым гравіраванне. Акрамя ўжо згаданай пляцёнкі на адной з пласцін выгравіравана нейкая двухгаловая пачвара — характэрны ўзор тэраталагічнага («звярынага») стылю, які атрымаў пашырэнне ў XI—XIII стст. у дэкоры прадметаў побыту пануючых класаў. Адлюстраванне розных пачвар, жывёл і птушак з'яўлялася асаблівай адзінкай храбрасці, моцы і сілы ўладальніка, таму і атрымала такое распаўсюджанне.

Літаратура

Міралюбаў Б. В. Пінская віслая пячатка. - Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1975, №4. Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Мсціслава