Аляксандр Мяйштовіч (; — , Рым) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы.
Нарадзіўся ў Ковенскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і землеўласнікаў. Віцэ-старшыня Ковенскага таварыства сельскай гаспадаркі (1900—1904). Шматгадовы старшыня Віленскага зямельнага банка.
Дэпутат (1909—1917) ад Ковенскай губерні ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі, дзе ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі.
Ад імя Юзафа Пілсудскага старшыня (1921—1922) Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы.
У міжваеннай Польшчы быў міністрам юстыцыі (1926—1928) у кабінетах Юзафа Пілсудкага і Казіміра Бартэля.
У 1905—1911 гг. быў прыхільнікам ідэй «краёвасці» (і фінансаваў выданне газеты «Kurier Litewski» краёўцаў), у 1911—1918 гг. быў прыхільнікам ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, у 1918—1939 гг. быў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў».
У 1939 г. выехаў у Рым.
Прозвішча
Літаратура Jurkowski, R. Sukcesy i porażki. Ziemiaństwo polskie Ziem Zabranych w wyborach do Dumy Państwowej i Rady Państwa 1906—1913 / R. Jurkowski. — Olsztyn: WUWM Olsztyn, 2009. — 550 s. Jurkowski, R. Ziemiaństwo polskie Kresów Północno-Wschodnich 1864—1904. Działalność społeczno-gospodarcza / R. Jurkowski. — Warszawa : Przegląd Wschodni, 2001. — 606 s. Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s. Мяйштовіч Аляксандр. Фрагмент успамінаў. Князь Мірскі // Наша слова.pdf № 4 (160), 22 студзеня 2025; № 5 (161), 29 студзеня 2025.
Катэгорыя:Члены Ковенскага таварыства сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Краёўцы Катэгорыя:Віленскія кансерватары Катэгорыя:Палітыкі Сярэдняй Літвы Катэгорыя:Палітыкі Польшчы