Ляўша, ляўшун — чалавек, які пераважна карыстаецца левай рукой. Антонім да слова «ляўша» — «праўша». Сярод людзей ляўшы складаюць каля 15 %Крыніца: атрыкул у часопісе Scientific American, гэта значыць, ляўшой з’яўляецца кожны сёмы.
Чалавек, які з’яўляецца ляўшой, у асноўным выкарыстоўвае левую руку значна часцей, чым правую; ляўша пераважна будзе карыстацца левай рукой для асабістых патрэб, гатавання ежы і іншых спраў. Рука, якую выкарыстоўваюць для пісьма, не з’яўляецца дакладным індыкатарам лева-(права-)рукасці. Так, мноства ляўшэй пішуць правай рукой, выкарыстоўваючы левую руку для выканання большасці іншых задач.
Міжнародны дзень ляўшы — свята, якое адзначаецца штогод 13 жніўня.
Статыстыка
У 1977 годзе прыблізна 8 — 15 % дарослага насельніцтва з’яўляліся ляўшаміHardyck, C., & Perinovich, L. F. (1977). "Left-handedness, " Psygological Bulletin, 84, 385—404. Даследаванні паказваюць, што ляўшамі часцей з’яўляюцца мужчыны, чым жанчыны.Raymond, M.; Pointer, D; Dufour, A.; and Pape, M. (1996). |Frequency-dependend maintenance of left-handedness in humans, " Proceedings of the Royal Society of London, B, 263, 1627—1633 Ляўшы найчасцей сустракаюцца сярод моназіготных блізнятTwinnings Facts — National organization of Mothers of Twins Clubs, Inc.. Accesed June 2006., людзей з сексуальнымі адхіленняміCantor, J. M.; Klassen, P. E.; Dickey, R.; Christensen, B. K.; Kuban, M. E.; Black, T.; Willams, N. S.; &blanchard, R. (2005). Archive of Sexual Behavior, 34, 447—459., і асобных груп людзей з неўралагічнымі парушэннямі, такімі як эпілепсія,Schachter, S. C.; Boulton, A.; Manoach, D.; O’Connor, M.; Weintraub, S.; Blume, H.; & Schomer D. L. (1995). "Handedness in patients with intractable epilepsy: Correlations with side of temporal lobectomy and gender, " Journal of epilepsy, 8, 190—192. Сіндром Даўна,Batheja, M., & McManus, I. C. (1985). "Handedness in the mentally handicapped, " Developmental Medicine and Child neurology, 27, 63-68. аўтызм,Cornish, K. M. McManus, I. C. (1996). "Hand preference and skill in children with autism, " Journal of Autism and Developmental Disorders, 26, 597—609. затрымка інтэлектуальнага развіццяGrouios, G.; Sakadami, N.; Poderi, A.; & Alevriadou, A. (1999). «Exess of non-right handedness among individuals with intellectual disabilithy» Experimental evidence and possible expansions, " Journal of Intelectual Disabilithy Research, 43, 306—313 і дыслексія. Згодна са статыстыкай, моназіготны блізнюк чалавека-ляўшы мае 76 % шанс на тое, што ён таксама будзе ляўшой, прычыны гэтага ідэнтыфікуюцца як часткова генетычныя і частков экалагічныя.Ask Yahoo!: Why am I right-handed, but my brother is left-handed? accesed June 2006. Сярод насельніцтва Паўднёвай Азіі, Усходняй Еўропы, Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі сустракаецца значна больш ляўшэй, чым у іншых этнічных групах па ўсім свеце, у той час як сярод насельніцтва Заходняй і Паўночнай Еўропы, Афрыкі ляўшэй сустракаецца значна меншTable 2. Паўднёвае паўшар’е больш «леварукае»: гэта можа быць справакавана і сацыяльнымі прычынамі — ляўшы як «ізгоі» выціскаліся на перыферыю Старога Свету. Згодна са статыстыкай, цяпер на Зямлі жыве каля 500 мільёнаў леварукіх людзей. Ляўшамі ў Еўропе нараджаюцца каля дзесяці працэнтаў дзяцей і яны больш крыклівыя, нецярплівыя, але ўжо ў дзіцячым узросце больш таварыскія, кантактныя. Ляўшы часцей выбіраюць прафесіі атрыстаў, мастакоў, пісьменнікаў, ляўшы лічацца каштоўнымі ў фехтаванніTUT.BY около 10 % белорусов отметят день Левши .
Прычыны развіцця леварукасці
Чалавек можа быць «вымушаным» ляўшой з-за пашкоджання левага паўшар’я галаўнога мозгу ў выніку хваробы ці траўмы падчас родаў. Працяглая (сур’ёзная) траўма правай рукі: даследаванні паказваюць, што чалавек, які атрымаў сур’ёзную траўму правай рукі, найбольш верагодна стане ляўшой, нават пасля таго, як яго правая рука зажыве. Такія сур’ёзныя траўмы цягнуцца 6 і больш месяцаў. Тэстастэрон: Згодна з вдной з тэорый, уздзеянне на плод высокіх доз тэстастэрона да нараджэння можа прывесці да нараджэння дзіцяці-ляўшыWatkins M (1995). Creation of the Sinister: Biological Contributions to Left-handedness acessed May 2007.. Гэта тэорыя Гешвінда , названая ў гонар Нормана Гешвінда, які распрацаваў яе. Як лічыць Норман Гешвінд, тэстастэрон уплывае на хуткасць прэнатальнага росту паўшар’яў і адказны за магчымыя адрозненні ў будове мозга ў мужчын і жанчын. Высокае ўтрыманне тэстастэрона ў перыяд унутрывантробнага развіцця запавольвае рост левага паўшар’я ў мужчынскага плода ў параўнанні з жаночым і спрыяе адносна большаму развіццю правага паўшар’я ў асоб мужчынскага полу. Калі ў левым паўшар’і мозга, які развіваецца, запавольваецца працэс міграцыі нейронаў да месц іх канчатковай лакалізацыі, а гэта значыць, і ўсталяванне набходных сувязяў, то падобная затрымка можа прыводзіць да леварукасці, якая, з’яўляючыся даволі рэдкай, усё ж значна часцей сустракаецца сярод мужчын. Гешвінд адзначае, што ляўшы — звычайна мужчыны — больш схільны да пэўных захворванняў імуннай сістэмы, напрыклад, да язвавага каліту. Тэстастэрон, як было паказана, аказвае тармозячы ўплыў на развіццё імуннай сістэмы. Паколькі леварукасць, імунныя расстройствы і збоі ў навучанні маюць тэндэнцыю да сямейнага распаўсюджвання, Гешвінд прыходзіць да вываду, што асобныя генныя комплексы, якія адказваюць за імунную рэактыўнасць, рэгулююць і ўзровень тэстастэрону, у выніку чаго ў пэўных асоб назіраецца залішняя сакрэцыя гэтага гармону альбо залішняя адчувальнасць да яго. Тэорыя працягвае развівацца, каб даказаць сувязь больш высокага ўзроўню тэстастэрона і вынікаючай з гэтага перавагі правага паўшар’я з аўтаімунымі расстройствамі, такімі як дыслексія і заіканне. Дыслексія сустракаецца сярод мужчын у чатыры разы часцей, чым сярод жанчын і, верагодна, звязваецца з леварукасцюМозг, разум и поведение Мышление и сознание Чэрвень 2007. Тэорыя ультрагука, якая тычыцца таго, што даследаванні з выкарыстаннем ультрагука здольныя паўплываць на мозг будучага дзіцяці. Гэтая тэорыя заснаваная на некалькіх даследаваннях«Routine ultrasonografy in utero and subsequent handedness and neurological development», K.A. Salvesen, L.J. Vatten, S.H. Eik-Nes, K. Hugdahl, L. S. Bakketeig, British Medical Journal. Vol. 307, 1993, 159-64.«Routine ultrasound screening in pregnacy and children subsequent handedness.» H. Kieler, O. Axelsson, B. haglund, S. Nilsson, K. A. Salvsesen, Early Human Development, vol 50, 1998, 233-45., у якіх вывучалася дадзеная праблема. У адным з іх аўтары сцвярджаюць: «…Мы знайшлі сувязь паміж звычайнай ультрасанаграфіяй і наступным „неразвіццём“ перавагі правай рукі ў дзяцей у пачатковай школе». Але пазней у тым жа самым артыкуле аўтары сцвярджаюць, што «дадзеная залежнасць… можа з’яўляцца выпадковай», і «вынікі не могуць з’яўляцца істотнымі, бо даследаванні не мелі дастатковай статыстычнай выбаркі для таго, каб зрабіць вывад аб уплыве ультрасанаграфіі на наступнае развіццё пераважнай рукі ў дзіцёнка». Тэорыя мае вельмі абмежаванае прымяненне (толькі ў чалавека і толькі ў развітых краінах у апошнія некалькі дзесяцігоддзяў) і не можа нічога патлумачыць і прадказаць. Эвалюцыйная тэорыя асіметрыі В. А. Геадакяна: праварукасць і леварукасць не паталогія, а нармальныя, адаптыўныя фенатыпы для стабільнага і зменлівага асяроддзя, якія рэгулююць пластычнасць паводзін грамадства. У эмбрыёна дамінуе больш старажытнае правае паўшар’е, якое кіруе левай рукой. У аптымальных умовах інтэнсіўнае развіццё левага паўшар’я прыводзіць да таго, што рана ці позна яно абганяе правае паўшар’е, і адбываецца поўная транслакацыя дамінантнасці паўшар’яў і рук, гэта значыць, леварукасць пераходзіць у транс-праварукасць (дамінаванне левага паўшар’я і правай рукі). Экстрэмальныя ўмовы (экалагічны і псіхалагічны стрэс маці) ствараюць гіпаксію, якая прыгнятае больш адчувальнае левае паўшар’е эмбрыёна. Тармажэнне развіцця левага паўшар’я прыводзіць да таго, што яно прапускае лабільную фазу развіцця дамінантнасці левай рукі. Пры гэтым мяняецца толькі паўшарнасць, але не рукасць, і эмбрыён становіцца цыс-леварукім (дамінаванне левага паўшар’я і левай рукі). Гіпотэзу эмбрыянальнай гіпаксіі пацвярджае высокі працэнт леварукіх сярод блізнят і неданошаных дзяцей (які нельга патлумачыць механічнымі пашкоджаннямі мозга ў чэраве маці ці падчас родаў). Археалагічныя дадзеныя гавораць на карысць таго, што пасля першапачатковага аднолькавага выкарыстання абедзвюх рук (сіметрыя) развілася асіметрыя ў бок перавагі выкарыстання правай. У 2008 годзе брытанскія вучоныя знайшлі «ген ляўшэй». Ген LRRTM1 грае галоўную ролю падчас фарміравання мовы і эмоцый.
Перавучванне Падчас ранніх этапаў станаўлення сучаснага грамадства вялікае значэнне надавалася стандартызацыі і дысцыплінаваннюФуко М. Надзирать и наказывать. рождение тюрьмы. М.: Ad Marginem, 1999. 478, стр. ISBN 5-93321-010-2. У межах гэтага падыходу ўсё, што ўспрымалася як адхіленне, павінна было быць альбо выпраўлена сродкамі ўзмоцненай муштры, альбо ізалявана ад грамадства. Дамінаванне левай рукі разглядалася як адхіленне ад нормы і ў шмат якіх краінах ляўшэй гвалтоўна перавучвалі ў дзяцінстве (звычайна, гэта тычылася, абавязковага выкарыстання правай рукі падчас пісьма і карыстання сталовымі прыборамі). Паступова было ўсвядомлена бесперспектыўнасць і шкоднасць гэтага падыходуі ад перавучвання сталі адмаўляццаГ. Н. Сердюковская, А. П. Чуприков // Леворукость у детей и подростков. Сборник трудов, М., 1987Выявление леворукости и психогигиена леворуких детей. // Методические рекомендации МЗ СССР (составители А. П. Чуприков и др.), М., 1985, 9 с..
У СССР перавучванне леварукіх дзяцей у свой час мела масавы характар. Але, як паказаў савецкі вопыт, перавучванне прыводзіць да істотнага пагаршэння псіхічнага і фізічнага здароўя леварукіх. Гэты стан атрымаў назву «дэксастрэс» па А. П. Чупрыкаву. Дэксастрэс — (ад — правы) хваравітае псіхафізіялагічнае напружанне, якое адчувае леварукі (левалатаральны) чалавек ва ўмовах ціска праварукага асяроддзя. У найбольш яркай форме дэксастрэс выяўляецца пры гвалтоўным перавучванні леварукіх дзяцей і забароне пісаць левай рукой. следсвам чаго з’яўляецца пагаршэнне здароўя дзіцяці: з’яўленне разнастайных неўратычных і няўрозападобных станаў (дэпрэсія, страхі, начны энурэз, заіканне і інш.), абвастрэнне схаваных наступстваў перынатальнай гіпатаксічнай энцэфалапатыі — аж да эпілепсііА. П. Чуприков, В. Д. Мишев. // Латеральность населения СССР в конце 70-ых и начале 80-ых годов. К истории латеральной нейропсихологии и нейропсихиатрии. Хрестоматия. Донецк, 2010, 192 с.А. П. Чуприков, Е, А. Волков. // Мир леворуких. Киев. 2008..
Хаця публікацыі ў абарону леварукіх дзяцей з’явіліся яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя (у прыватнасці ў Англіі), тым не менш навуковы доказ існавання дэксастрэса і верыфікацыя яго наступстваў належаць прафесару Анатолю Чупрыкаву і яго вучням, якія яшчэ з пачатку 80-ых гадоў сталі вывучаць дэксастрэс і ініцыявалі ў савецкіх сродках масавай інфармацыі кампанію ў абарону леварукіх дзяцей ад перавучвання.
У 1985 годзе Міністэрствам аховы здароўя СССР, а ў 1986 годзе Міністэрствам адукацыі СССР былі прыняты афіцыйныя дакументы з ахову леварукага пісьма і аховы здароўя леварукіх дзяцей у СССР
Сучасная абарона леварукіх Цяпер ва ўсіх краінах СНД імкнуцца прытрымлівацца асноўных палажэнняў вышэйазначаных дакументаў і колькасць ляўшэй сярод насельніцтва павялічылася (з 3-4 % до 8-12 %). Такім чынам, насельніцтва краін СНД далучылася да агульнасусветнага руха па ахове правоў леварукіх
Сацыяльнае кляймо і праследванне леварукасці
Назвы, выкарыстоўваемыя для азначэння ляўшэй
З адмоўнымі канатацыямі