Тэо́рыя хімі́чнай будо́вы — асноўная тэорыя арганічнай хіміі аб сувязі паміж хімічнай будовай і хімічнымі ўласцівасцямі рэчыва.
Асноўныя палажэнні тэорыі хімічнай будовы: шляхам вывучэння хімічных уласцівасцей рэчыва можна вызначыць яго хімічную будову, а веданне хімічнай будовы дазваляе прадбачыць уласцівасці рэчыва; у малекулах існуе ўзаемны уплыў атамаў і атамных груп, як злучаных хімічнай сувяззю, так і не злучаных непасрэдна, і ад гэтага ўзаемнага ўплыву ў значнай ступені залежыць рэакцыйная здольнасць рэчыва.
Тэорыя хімічнай будовы сфармулявана А. М. Бутлеравым у 1861 годзе.
Адрозненне ў хімічнай будове пры аднолькавым хімічным саставе абумоўлівае з’яву ізамерыі. Будову малекулы адлюстроўвае структурная формула.
Гл. таксама Арганічная хімія Стэрэахімія
Літаратура С. 20.
Катэгорыя:Хімія Катэгорыя:Арганічная хімія