Георг Хрысціян Унгер (, 25 мая 1743, Байрайт — 20 лютага 1799, Берлін) — нямецкі архітэктар, які служыў Фрыдрыху II. Большасць яго пабудоў знаходзіцца ў Патсдаме і Берліне.
Творчасць Унгер вучыўся ў Карла фон Гонтарда. Усяго стварыў каля 260 архітэктурных праектаў, многія з якіх былі ўвасоблены самім архітэктарам. Па замове Фрыдрыха II ён стварыў новы тып збудавання — гарадскі палац, жылы дом, падобны на палац. Пад кіраўніцтвам Унгера ў Берліне была пабудавана вялікая колькасць будынкаў: каля 40 — на Унтэр-дэн-Ліндэн, 13 палацаў на Жандарменмаркт і больш за 40 на Лейпцыгскай вуліцы.
Асноўныя працы thumb|Брандэнбургская брама ў Патсдаме Старая бібліятэка на плошчы Бебельплац у Берліне (1775—1780), адноўлена ў 1963—1969 гг.; Рэканструкцыя Новых палат у Патсдаме; Бельведэр на гары Клаўсберг у Патсдаме; вясковая царква ў патсдамскім раёне Айхэ асноўны будынак Доўгіх стайняў () у Патсдаме; разам з Гонтардам вежы Нямецкага і Французскага сабора на берлінскай плошчы Жандарменмаркт; малыя Брандэнбургскія вароты ў Патсдаме (пабудаваны ў 1770 г. разам з Гонтардам); Дамы Гілера і Бранта ў Патсдаме.
Бібліяграфія Christian Wendland: Georg Christian Unger. Baumeister Friedrichs des Großen in Potsdam und Berlin. J. Strauss Verlag, Potsdam 2002, ISBN 3-929748-28-2
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Архітэктары Берліна