Аравінд Адыга (; нарадзіўся ) — індыйскі пісьменнік і журналіст. Тэматыка яго прац шырокая: ад асабістых успамінаў да гістарычных падзей. Яго творы былі змешчаны ў шэрагу шорт-лістоў літаратурных прэміяў. Лаўрэат Букераўскай прэміі 2009 года за дэбютны раман «Белы тыгр»Букераўская прэмія 2008 // ПрайдзіСвет, 26 чэрвеня 2009.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Чэнаі ў сям'і доктара Медхевэ Адзіга і яго жонкі Ашэ Адзіга. Рос у мястэчку Мангалуру і вучыўся ў сярэдняй школе Канара (Canara), затым у сярэдняй школе Св. Алаізіюса, якую скончыў у 1990 годзе. Пасля эміграцыі з сям'ёй у Сідней, Аўстралія, скончыў Сельскагаспадарчую Сярэднюю школу. Потым вывучаў англійскую літаратуру ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку, дзе і атрымаў вышэйшую адукацыю ў 1997 годзе. Арнавід таксама вучыўся ў каледжы Магдаліны, Оксфард, дзе адным з яго настаўнікаў была Герміёна Лі.
Творы 2008 «Белы тыгр» (The White Tiger) 2008 «Паміж забойствамі» (Between the Assassinations)
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Індыі Катэгорыя:Журналісты Індыі Катэгорыя:Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта