«Фракцыя Чырвонай Арміі» (РАФ, RAF — ) — нямецкая леварадыкальная тэрарыстычная арганізацыя, якая дзейнічала ў ФРГ і Заходнім Берліне ў 1968—1998 гадах.
Заснавана ў 1968 годзе Андрэасам Баадэрам, Гудрун Энслін, Хорстам Малерам, Ульрыкай Майнхаф, Ірмгард Мелер і інш. Была названа ў гонар рэвалюцыйных армій СССР, Кітая і Кубы. Арганізавана на ўзор паўднёваамерыканскіх партызанскіх груп, такіх як Тупамарас (Уругвай). Яе ўдзельнікі разглядалі сваю дзейнасць як гарадскую партызанскую вайну, накіраваную супраць дзяржаўнага апарата і класа буржуазіі.
Адказная за здзяйсненне 34 забойстваў, серыі банкаўскіх налётаў, выбухаў ваенных і грамадзянскіх устаноў і замахаў на высокапастаўленых асоб.
Гісторыя арганізацыі, якую таксама называюць аб'яднаннем (), налічвае 4 пакаленні. 20 красавіка 1998 года групоўка афіцыйна абвясціла пра самароспуск.
Спасылкі RAFinfo
Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Гісторыя ГДР Катэгорыя:Леварадыкальныя арганізацыі Катэгорыя:Антыфашысцкія рухі і арганізацыі Катэгорыя:Партызанскія рухі Катэгорыя:Тэрарыстычныя арганізацыі Еўропы