Будынак гарадскога тэатра ў Магілёве, змешчаны па вуліцы Першамайскай, 7 — помнік дойлідства псеўдарускага стылю, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Гісторыя

Тэатр узведзены ў 1886—88 гг. у цэнтры горада паводле праекта епархіяльнага архітэктара П. Камбурава і губернскага інжынера У. С. МільяноўскагаЧарняўская Т.I. - Архiтэктура Магiлёва, 1973. стар. 51.

У 1992—2001 гадах будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спектаклі праходзілі ў будынку былога Дома палітасветы, не прыстасаванага для работы прафесійнага тэатра.

Архітэктура міні|злева|Задні фасад

Будынак мае складаную кампазіцыю аб’ёмаў. Цэнтральнае месца займае прамавугольная ў плане глядзельная зала (на 500 месцаў) з закругленай задняй сцяной. На галоўным фасадзе выступаюць два вежападобныя чацверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе двухбаковая крывалінейная ў плане лесвіца. Вакол глядзельнай залы згрупаваныя вестыбюль, фае, кулуары, калідоры, службовыя памяшканні. У архітэктурным рашэнні фасадаў спалучаецца адкрытая чырвоная муроўка з белымі атынкаванымі дэталямі псеўдарускага стылю (зубчыкі, сухарыкі, абрамленні аконных праёмаў і нішаў разнастайных форм), гэта аздоба дробная і вельмі шчыльна пакрывае плоскасці сцен. Інтэр’ер аздоблены разьбой па дрэве.

Мемарыяльная дошка Мемарыяльная дошка Міхаілу Іванавічу Калініну, ўстаноўленая ў 1975 г. Уяўляе сабой дошку з белага мармуру памерам 100X60 см. У гады Грамадзянскай вайны ў 1918—20 гг. па ініцыятыве У. І. Леніна былі арганізаваны агітацыйныя цягнікі, якія вялі палітычную работу, мабілізоўвалі працоўных на абарону сацыялістычнай Айчыны. Агітноезд «Кастрычніцкая рэвалюцыя» па чале са старшынёй УЦВК М. I. Калініным 14 чэрвеня 1919 г. прыбыў у Магілёў. На Тэатральнай плошчы адбыўся мнагалюдны мітынг працоўных горада, на якім выступіў М. I. Калінін. Яго прамова адыграла вялікую ролю ў арганізацыі сіл працоўных горада на адпор інтэрвентам і ўнутранай контррэвалюцыі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:1888 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пятра Камбурава Катэгорыя:Магілёўскі абласны драматычны тэатр