Fedora (па-англ.. «Мяккі фетравы капялюш», раней Fedora Core) — дыстрыбутыў Linux, які спансуецца фірмай Red Hat і падтрымліваецца супольнасцю. Праект служыць для тэсціравання новых тэхналогій, якія ў далейшым уключаюцца ў прадукты Red Hat і іншых вытворцаў. Кампанія Red Hat не забяспечвае падтрымку карыстальнікам Fedora, падтрымка ажыццяўляецца адкрытай супольнасцю.

Мэта праекта Fedora — пабудова цэласнай аперацыйнай сістэмы з адкрытага праграмнага забеспячэння. Новыя версіі выходзяць кожныя 6-8 месяцаў па даступным графіку.

Лінус Торвальдс, аўтар ядра Linux, выкарыстоўвае Fedora на ўсіх яго камп’ютарах.

Асаблівыя рысы Fedora сканцэнтравана на інавацыях і таксама інтэграцыі новых тэхналогій у цесным супрацоўніцтве з супольнасцямі Linux.

Fedora мае адносна кароткі жыццёвы цыкл: версія X падтрымліваецца толькі 1 месяц пасля выхаду версіі X + 2 і прыблізна 6-8 месяцаў паміж версіямі. Гэта азначае, што версія Fedora падтрымліваецца прыкладна 13-17 месяцаў. Таму Fedora з’яўляецца дрэнным выбарам для сервернай платформы, якая звычайна патрабуе доўгатэрміновай падтрымкі. Карыстальнікі Fedora могуць абнаўляць дыстрыбутыў з дапамогай праграмы FedUp

Стандартным графічным асяроддзем у Fedora з’яўляецца Gnome Shell. Іншыя даступныя асяроддзі: KDE, Xfce, LXDE, MATE і Cinnamon

Бяспека таксама з’яўляецца важным момантам у Fedora. Адной з асаблівасцей бяспекі з’яўляецца SELinux (Security-Enhanced Linux), які рэалізуе розныя палітыкі бяспекі, у тым ліку абавязковага кантролю доступу.

Праграмнае забеспячэнне Fedora пастаўляецца з шырокім спектрам устаноўленага праграмнага забеспячэння, такім як LibreOffice і Firefox. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступна ў сховішчах праграмнага забеспячэння і могуць быць устаноўлены з дапамогай Yum або менеджарам пакетаў з графічным інтэрфейсам, такім як GNOME Software.

Акрамя таго, можна дадаваць іншыя сховішча праграмнага забеспячэння, таму праграмы, недаступныя ў сховішчах Fedora, могуць быць усталяваны з іншага месца. Адным з самых папулярных старонніх сховішчаў з’яўляецца RPM Fusion. Fedora таксама дае карыстальнікам сістэмы простую ў выкарыстанні праграму для стварэння сваіх уласных сховішчаў праграмнага забеспячэння.

Тыпы рэдакцый Fedora распаўсюджваецца ў некалькіх варыянтах:

Поўны дыстрыбутыў на DVD — DVD вобраз з усімі асноўнымі праграмнымі пакетамі Fedora на момант выпуску; Жывы вобраз — DVD вобраз, які можа быць выкарыстаны для стварэння Live DVD або Live USB з дапамогай якога таксама можна ўсталяваць Fedora; Мінімальны загрузачны вобраз — выкарыстоўваецца для ўстаноўкі непасрэдна па сетцы.

Рэлізы Актуальная версія Fedora — 40, якая была выпушчана 23 красавіка 2024.

Назва праекту Версія Кодавае імя Дата выхаду Завяршэнне падтрымкі Версія ядра FedoraCore Yarrow 2003-11-05 2004-09-20 2.4.22 Tettnang 2004-05-18 2005-04-11 2.6.5 Heidelberg 2004-11-08 2006-01-16 2.6.9 Stentz 2005-06-13 2006-08-07 2.6.11 Bordeaux 2006-03-20 2007-07-02 2.6.15 Zod 2006-10-24 2007-12-07 2.6.18 Fedora Moonshine 2007-05-31 2008-06-13 2.6.21 Werewolf 2007-11-08 2009-01-07 2.6.23 Sulphur 2008-05-13 2009-07-10 2.6.25 Cambridge 2008-11-25 2009-12-18 2.6.27 Leonidas 2009-06-09 2010-06-25 2.6.29 Constantine 2009-11-17 2010-12-02 2.6.31 Goddard 2010-05-25 2011-06-04 2.6.33 Laughlin 2010-11-02 2011-12-08 2.6.35 Lovelock 2011-05-24 2012-06-26 2.6.38 Verne 2011-11-08 2013-02-12 3.1 Beefy Miracle 2012-05-29 2013-07-30 3.3 Spherical Cow 2013-01-15 2014-01-14 3.6 Schrödinger’s Cat 2013-07-02 2015-01-06 3.9 Heisenbug 2013-12-17 2015-06-23 3.11 - 2014-11-11 2015-12-01 3.17.4 - 2015-05-26 2016-07-19 4.0.4 - 2015-11-03 2016-12-20 4.2 - 2016-06-21 2017-08-08 4.5 - 2016-11-22 2017-12-12 4.8 - 2017-07-11 2018-05-29 4.1 - 2017-11-14 2018-11-30 4.13 - 2018-05-01 2019-05-28 4.16 - 2018-10-30 2019-11-26 4.18 - 2019-05-07 2020-05-26 5.0 - 2019-10-29 2020-11-24 5.3 - 2020-04-28 2021-05-25 5.6 - 2020-10-27 2021-11-30 5.8 - 2021-04-27 2022-06-07 5.11 - 2021-11-02 2022-12-13 5.14 - 2022-05-10 2023-05-16 5.17 - 2022-11-15 2023-11-14 6.0 - 2023-04-18 2024-05-14 6.2 - 2023-11-7 2024-11-12 6.5 - 2024-04-23 2025-05-13 6.8 -

Гл. таксама Linux Ubuntu Mint

Катэгорыя:Дыстрыбутывы Linux Катэгорыя:Linux Катэгорыя:Свабодныя аперацыйныя сістэмы Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2003 годзе