Акведук Валента (), Баздаган () — акведук, які з’яўляецца часткай вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля. Размешчаны ў старой частцы Стамбула (Канстанцінопаля) на бульвары Атацюрка. Акведук з’яўляецца адным з сімвалаў горада.

Акведук пабудаваны ў перыяд кіравання імператара Валента прыблізна ў 368—375 гадах і з’яўляўся вельмі важным этапам у развіцці вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля — ён злучыў два гарадскія ўзгоркі горада. Яго першапачатковая даўжыня складала больш за 1000 метраў, а максімальная вышыня 26 метраў. У наш час захаваная частка акведука мае даўжыню 971 метр і максімальную вышыню 20 метраў (за кошт узняцця ўзроўню зямлі). Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся камяні са сцен Халкідона. Па свінцовых трубах, пракладзеных па версе акведука, вада паступала ў горад аж да сярэдзіны XIX стагоддзя.

У наш час акведук з’яўляецца турыстычнай славутасцю Стамбула (Канстанцінопаля), пад ім праходзіць ажыўленая аўтамагістраль горада — бульвар Атацюрка.

Літаратура

Гл. таксама Акведук у Сеговіі Цыстэрна Базіліка

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Стамбула Катэгорыя:Архітэктура Візантыі Катэгорыя:Акведукі Катэгорыя:З’явіліся ў IV стагоддзі