Асе́ні () — дынастыя балгарскіх цароў, паміж 1187 і 1280 гадамі. Дынастыя заснавана братамі Пятром і Іванам Асенем, ад мянушкі якога і атрымала назву дынастыя. На мяжы 1185 і 1186 гадоў з-за павышэння падаткаў у Балгарыі пачынаецца паўстанне супраць Візантыі, якое ўзначалілі браты. У выніку перамогі паўстання было створана Другое Балгарскае царства, першымі кіраўнікамі якога і сталі браты.

Першыя цары з дынастыі Асень насілі тытул «цара балгараў і валахаў», у гады найвышэйшага росквіту дзяржавы цар Іван Асень II называў сябе «царом балгараў і грэкаў».

Паходжанне Паходжанне дынастыі, асабліва нацыянальнасць трох братоў Асень (Пятра, Івана Асеня і Калаяна) застаюцца прадметам дыскусіі. Ёсць тры асноўныя гіпотэзы адносна іх паходжання: Валашская тэорыя (румыны або арумуны) — заснавана на тым, што ў хроніках прама гаворыцца пра тое што браты — влахі Балгарская тэорыя — заснавана на здагадцы, што браты влахі не па нацыянальнасці, а выхадцы з вобласці Валахія Цюркская тэорыя (полаўцы або печанегі) — некаторыя імёны першых кіраўнікоў маюць цюркскае паходжанне. Напрыклад, Белгун (мянушка Івана Асеня) з’яўляецца вытворным ад цюркскага слова «bilgun», якое азначала «мудры».

Кіраўнікі з дынастыі Асень thumb|220|Манумент Асенеўцы, Вяліка-Тырнава, скульптар праф. Крум Дамянаў Іван Асень I1187 — 1196разам з братам заснаваў Другое Балгарскае царстваПётр IV1186 — 1197разам з братам заснаваў Другое Балгарскае царстваКалаян1197 — 1207малодшы брат Пятра IV і Івана Асеня IБарыл1207 — 1218сын сястры цара КалаянаІван Асень II1218 — 1241сын Івана Асеня IКаламан I Асень1241 — 1246сын Івана Асеня IIМіхаіл I Асень1246 — 1256сын Івана Асеня IIКаламан II Асень1256 — 1256унук Івана Асеня IМіца Асень1256 — 1257Канстанцін Асень Ціх1257 — 1277Іван Асень III1279 — 1280унук Івана Асеня II

Заўвага: строга кажучы, Міца Асень і Канстанцін Асень Ціх не з’яўляюцца прадстаўнікамі дынастыі Асеняў, з прычыны таго, што не былі звязаны крэўным сваяцтвам з братамі Асенямі. Міца Асень узяў імя Асень пры ўзыходжанні на прастол паколькі ён быў жанаты з Марыяй, дачкой Івана Асеня II. Канстанцін Асень Ціх таксама ўзяў імя Асень пры каранацыі, каб падкрэсліць, што ён жанаты з ўнучцы цара Івана Асеня II.

Пасля цары Балгарыі часта падкрэслівалі сваю пераемнасць (часам уяўную) з дынастыяй Асеняў. Частка дынастыі Шышманаў (пачынаючы з цара Івана Аляксандра) таксама з’яўляецца нашчадкамі Асеняў (праз адну з дочак Івана Асеня II).

Літаратура Божилов, Ив. Фамилията на Асеневци (1186—1460). София, 1985 (1995).

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўнікі Балгарыі Катэгорыя:Другое Балгарскае царства