Вялікае Княства Літоўска-Беларускае — палітычны праект лідараў кансерватыўнага карэннага каталіцкага і польскамоўнага дваранства Мінскай губерні (галоўным чынам, членаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі) у 1918 г., які прадугледжваў стварэнне на землях Беларусі і Літвы канстытуцыйна-манархічнай дзяржавы пад куратарствам (апекай) Германскай імперыі — Вялікага Княства Літоўска-Беларускага (з паўночна-заходніх губерняў былой Расійскай імперыі) са сталіцай у Вільні. Праект быў як жаданнем мясцовага ліберальна-кансерватыўнага дваранства стварыць супольную беларуска-літоўскую дзяржаву, асобную ад Расіі і Польшчы, так і альтэрнатывай стварэння ў Беларусі і Літве сацыялістычных па характару рэспублік. Спроба стварэння Вялікага Княства Літоўска-Беларускага з'яўляецца адным з эпізодаў у працэсе змагання ў 1917—1921 гг. мясцовых кансерватыўных дваран на чале з Эдвардам Вайніловічам (1847—1928) па рэалізацыі ідэі палітычнай суб'ектнасці беларуска-літоўскіх зямель (ці толькі Беларусі). Гісторыя праекта

Ініцыятарамі стварэння ў 1918 г. Вялікага Княства Літоўска-Беларускага выступілі лідары кансерватыўнага карэннага каталіцкага і польскамоўнага маёнткавага сярэднезаможнага і заможнага дваранства Мінскай губерні, многія з якіх былі лідарамі і членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (МТСГ), а таксама былымі прадстаўнікамі ліберальна-кансерватыўнага кірунка «краёвасці», якія патрабавалі раней (у 1905—1907 гг.) ад расійскай улады і грамадства палітычнай суб'ектасці літоўска-беларускіх губерняў (Паўночна-Заходняга краю) у форме аўтаноміі ў Расійскай імперыіSzpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—76; Szpoper, D. Gente Lithuana... С. 240—241.. Лідарам краёўцаў-кансерватараў быў Эдвард Вайніловіч, старшыня МТСГ. Апагей уплыву ліберальна-кансерватыўнага кірунка «краёвасці» у літоўска-беларускіх землях быў у 1905—1911 гг., але і пасля гэтага лідары ліберальна-кансерватыўнага кірунка «краёвасці» у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях не адмовіліся ад ідэі палітычнай суб'ектнасці літоўска-беларускіх зямель у той ці іншай форме. Яшчэ ў часы Расійскай імперыі мінскія кансерватыўныя дваране на закрытых сходах Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі выказваліся, што плануемая незалежная беларуска-літоўская дзяржава павінна мець канстытуцыйна-манархічны лад і падтрымліваць ліберальна-кансерватыўныя каштоўнасці (павага права прыватнай уласнасці; прававая роўнасць усіх моў, культур і веравызнанняў; падтрымка сямейных каштоўнасцей і рэлігійнасці; развіццё сістэмы адукацыі і ўсеагульная пісьменнасць; скасаванне саслоўных адрозненняў; і інш.)Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—76, 141; Szpoper, D. Gente Lithuana... С. 240—241.. Караль Незабытоўскі (1865—1952), адзін з лідараў таварыства, афарыстычна заявіў аднойчы на сходзе Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, што «рэспубліка» прывядзе да «рэж публіку»Szpoper, D. Sukcesorzy... С. 141.. Планавалася, што сталіцай Вялікага Княства будзе Вільня.

Пасля звяржэння расійскага самаўладдзя ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі (1917) і ўстанаўлення Часовага ўрада Расіі ў Петраградзе лідары МТСГ на чале з Эдвардам Вайніловічам узялі кірунак на рэалізацыю палітычнай суб'ектнасці Беларусі, хоць лідары МТСГ не пастулявалі выразна акрэсленую форму палітычнай суб'ектнасці Беларусі — гэта залежала ад зменлівых знешніх абставінJurkowski, R. Rada Polska … С. 72.. Праз віцэ-старшыню МТСГ Рамана Скірмунта, які быў найбліжэйшым сябрам і «правай рукой» Эдварда Вайніловіча, мінскія дваране-кансерватары хацелі паўплываць на сацыялістычныя партыі і арганізацыі ў Мінскай губерні і замацаваць памяркоўную праграму аграрных рэформ у Беларусі, не дапускаючы скасавання права прыватнай уласнасці на зямлю і нацыяналізацыі ўсёй зямлі без выкупу, а таксама імкнуліся ў сярэдзіне красавіка 1917 г. дабіцца ў Часовага ўрада Расіі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, увядзення ў школах беларускай мовы і гісторыі Беларусі, правядзення дэмакратычных выбараў у мясцовыя органы ўлады, кампенсацыю насельніцтву страт, прычыненых вайной, і інш.Ладысеў, У.Ф. На пераломе эпох... С. 7—8, 10—12; Brzoza, Cz. Skirmunt Roman... С. 185.

Пасля Кастрычніцкага перавароту ў Расіі і ўсталявання ў Петраградзе ўлады бальшавікоў, якія дэкрэтам аб зямлі ад 26 кастрычніка 1917 г. скасоўвалі прыватную ўласнасць на зямлю, лідары МТСГ адправілі праз лінію фронта дэлегацыю прадстаўнікоў Польскай рады Мінскай зямлі для сустрэчы ў Брэсце з нямецкім генералам Максам Гофманам (1869—1927) і прапанавалі немцам займаць тэрыторыю Беларусі да Дняпра, абяцаючы дапамогу ў гэтым праз стварэнне ўласных вайсковых адзінакJurkowski, R. Rada Polska … С. 76, 78—79.Галоўным жаданнем было, паводле слоў удзельніка дэлегацыі (1872—1952), каб Беларусь «была б толькі адарвана ад Расіі, была б толькі пад уплывамі Захада», бо Захад успрымаўся ў першую чаргу як цывілізаваны і развіты капіталістычны свет, а Расія як краіна, дзе перамагалі сацыялістычныя і негуманныя палітычныя сілы. Гл.: Jurkowski, R. Rada Polska … С. 79.. Пасля сустрэчы ў Брэсце з немцамі дэлегацыя адправілася ў Варшаву, каб наладзіць кантакт і дабіцца збліжэння з паўнезалежнай пранямецкай польскай Рэгенцкай Радай Каралеўства Польскага (1916—1918) у Варшаве, кіруючыся ў сваіх планах прынцыпам «толькі, каб не Расія»Jurkowski, R. Rada Polska … С. 78—79.. Лідары МТСГ, кіруючыся таксама прынцыпам захавання палітычнай суб'ектнасці Беларусі, праз сваіх дэлегатаў ад Польскай рады Мінскай зямлі заявілі польскай Рэгенцкай Радзе аб жаданні выхаду Беларусі з-пад уплываў бальшавіцкай Расіі, але «без намеру непасрэднага ўключэння Беларусі ў склад Польшчы»Jurkowski, R. Rada Polska … С. 79.. У склад Рэгенцкай Рады ў Варшаве ўваходзіў і даўні сябар графа Ежы Чапскага ксёндз Зыгмунт Хелміцкі. Вынікам дамоўленасці стаў наступ у лютым 1918 г. нямецкіх войск на Мінск, дзе нямецкая ваенная ўлада (10-я нямецкая армія) адхіліла прэтэнзіі Народнага сакратарыята Беларусі (на чале з Язэпам Варонкам) на ўладу і негатыўна аднеслася да яго сацыялістычнага складу і заяўленняў «абараняць заваёвы рэвалюцыі», а прыняла прывітальны адрас і мемарыял ад дваран-кансерватараў, падпісаны ў тым ліку і Эдвардам Вайніловічам, і ўхваліла стварэнне ў Мінску 25 лютага 1918 г. Менскага беларускага прадстаўніцтва (Беларускага народнага прадстаўніцтва) на чале з Раманам СкірмунтамЛадысеў, У.Ф. На пераломе эпох... С. 34—35; Woyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 208.<ref>Калі 21 лютага 1918 г. нямецкія войскі без бою ўвайшлі ў Мінск, то ў прывітальнай прамове на Віленскім вакзале мінскія маянткоўцы (Ігнат Віткевіч, Эдмунд Івашкевіч, Чэслаў Крупскі і іншыя члены МТСГ і Польскай рады Мінскай зямлі), сярод якіх прысутнічалі Раман Скірмунт і Павел Аляксюк, выказалі ўдзячнасць нямецкаму генералу Гофману «за вяртанне грамадскага парадку, дапамогу ў аддзяленні ад бальшавіі і супольнае жыццё з народамі Захада з апорай на нямецкую дзяржаву». Гл.: Jurkowski, R. Rada Polska … С. 81.</ref>.

Канкурэнтамі дваран-кансерватараў (прыхільнікаў капіталістычнага ладу дзяржавы) у працэсе стварэння беларускай дзяржаўнасці былі беларускія сацыялістычныя партыі і арганізацыі. Аб'яўленне 25 сакавіка 1918 г. у занятым нямецкімі войскамі Мінску незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), што пачала стварацца як сацыялістычная дзяржаваШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі... С. 197., было ўспрынята кансерватыўнымі мінскімі дваранамі негатыўна: яшчэ 9 сакавіка 1918 г. была прынята Другая Устаўная грамата БНР, сёмы пункт якой аб'яўляў скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю. Раман Скірмунт, які 12 красавіка 1918 г. быў уведзены ў склад Рады БНР, арыентаваў Раду на супрацоўніцтва з нямецкай ваеннай адміністрацыяй у Мінску і Германіяй: па ініцыятыве Рамана Скірмунта 25 красавіка 1918 г. старшыня Рады БНР Іван Серада, старшыня Народнага сакратарыята Язэп Варонка, члены рады БНР Раман Скірмунт, Павел Аляксюк, Язэп Лёсік і іншыя асобы адправілі тайную тэлеграму германскаму імператару, у якой паведамлялі аб жаданні незалежнай і непадзельнай Беларусі ў саюзе з Германскай імперыяйГісторыя Беларусі. Т. 5. Беларусь у 1917—1945 гг… С. 99—101; Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі... С. 200—201; Łatyszonek, O. Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923 ... С. 81.. Па рэкамендацыі германскага ваеннага камандавання ў Мінску фарміраванне новага склада кабінета міністраў БНР было даручана Раману Скірмунту. У маі 1918 г. Скірмунт як дэлегат БНР выехаў у Берлін, дзе безвынікова хадайнічаў аб аудыенцыі ў германскага імператараГісторыя Беларусі. Т. 5. Беларусь у 1917—1945 гг… С. 99—101.. Тым не менш, на думку беларускага гісторыка Захара Шыбекі, толькі пад аховай 10-й нямецкай арміі, якую прывялі ў Мінск і Мінскую губерню мясцовыя кансерватыўныя каталіцкія і польскамоўныя маянткоўцы, удалося разгарнуць стварэнне рэальных элементаў уладных структур БНР — Рады, мясцовых рад у паветах (выбарных органаў БНР) — і выдаваць пашпарты БНР, займацца міжнароднай дзейнасцю, адкрываць беларускамоўныя школы і выдаваць газеты, аднавіць дзейнасць царквы і касцёла, акрамя стварэння ўласнага войска і паліцыі БНР, што не дазвалялі немцыШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі... С. 202—205.. Шыбека лічыць, што без нямецкіх гарантый ва ўмовах незацікаўленнасці і захопніцкіх намераў бліжэйшых суседзяў (Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы) наўрад ці ўдалося зрабіць такі феномен як БНР — важны досвед стварэння беларускай дзяржаўнасці ў XX ст., што стала ўзорным і сімвалічным на наступныя гадыШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі... С. 206, 209..

16 чэрвеня 1918 г. у Мінску т.зв. «група Вайніловіча» звярнулася з Дэкларацыяй да камандзіра 10-й нямецкай арміі нямецкага генерала Эрыха фон Фалькенгайна, у якой прасіла паспрыяць прызнанню незалежнасці Беларускай дзяржавы: «Агульны сход Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, які складаецца з верных сыноў і грамадзян гэтай краіны, выказвае гарачае пажаданне, што багатая гістарычнымі, дзяржаўнымі традыцыямі і этнаграфічнай адметнасцю Беларусь, краіна з уласнай культурай з дапамогай магутнага Германскага Рэйха будзе прызнана незалежнай дзяржавай па прыкладу Літвы і Украіны і расквітнее ў саюзе з Цэнтральна-еўрапейскімі дзяржавамі». Гэтая Дэкларацыя была падпісана прадстаўнікамі МТСГ (Эдвард Вайніловіч, Мечыслаў Пароўскі, Вітальд Лопат, Зыгмунт Рэвенскі, Ігнат Віткевіч), Саюза землеўласнікаў (граф Ежы Гутэн-Чапскі, Аляксандр Любанскі, Леў Львовіч Ваньковіч, Міхал Валовіч) і Саюза Мінскага дваранства (Людвік Уняхоўскі, Геранім Кеневіч, Юзаф Свянціцкі)Смалянчук, А.Ф. Раман Скірмунт (1868—1939): Жыццяпіс грамадзяніна Краю / А.Ф. Смалянчук. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — С.451—452.. У ліпені 1918 г. кіраўнік Прадстаўніцтва Рэгенцыйнай Рады Каралеўства Польскага у Берліне граф Адам Ронікер атрымаў распараджэнне з дапамогай друку пазнаёміць грамадства Германскай Імперыі і Аўстра-Венгерскай імперыі з гэтым дакументам. У суправаджальным лісце да распаражэння ўказвалася, што мінскія землеўласнікі падтрымліваюць незалежнасць Беларусі, абвешчаную Радай БНР, і іх пазіцыя не звязана з польскім нацыянальным рухамСмалянчук, А.Ф. Раман Скірмунт (1868—1939): Жыццяпіс грамадзяніна Краю / А.Ф. Смалянчук. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — С.452..