Нёйіскі дагавор - мірны дагавор, заключаны паміж Балгарыяй, якая была пераможана ў Першай сусветнай вайне ў якасці ўдзельніка блока Цэнтральных дзяржаў, і супрацьстаяўшымі блоку краінамі Антанты. Дагавор быў падпісаны 27 лістапада 1919 года ў прыгарадзе Парыжа Нёі-сюр-Сен ().
Балгарыя страчвала частку тэрыторыі (звыш 11 тыс. км² ці 1/10 тэрыторыі краіны і 1/7 насельніцтва), якая перадавалася Грэцыі, Румыніі і Каралеўству Сербаў, Харватаў і Славенцаў. Згодна з дагаворам:
да Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў адыходзілі Заходнія ўскраіны і частка Македоніі, якая ўваходзіла раней у склад Балгарыі; Заходняя Фракія на поўдні абвяшчалася юрысдыкцыяй «галоўных саюзных дзяржаў», але неўзабаве была перададзена Грэцыі, што пазбавіла Балгарыю стратэгічнага выхада да Эгейскага мора; Дабруджа была замацавана за Румыніяй.
Сума накладзенай на краіну кантрыбуцыі склала 2,25 млрд франкаў золатам (407 млн дол. ці 1/4 нацыянальнага здабытку), якія Балгарыя павінна была выплаціць на працягу 37 гадоў.
Колькасць сухапутных узброеных сіл абмежавана да 33 000, у тым ліку 20 000 - армія, 10 000 - жандармерыя, 3 000 - пагранічнікаў. Прызыўная служба была адменена. Ваенна-марскі флот Балгарыі скарачаўся да 10 караблёў; таксама Балгарыі было забаронена мець любыя віды цяжкага ўзбраення.
Тэрыторыі, аднятыя ў Балгарыі згодна з Нёйіскім дагаворам Дзяржавы-набывацелі Плошча Насельніцтва Грэцыя 6500 км² 300 тыс. Югаславія 2500 км² 100 тыс. Усяго 9000 км² 400 тыс
Літаратура Горохов В. Н. История Международных отношений. 1918-1939. - М.: 2004.
Спасылкі Тэкст дагавора (англ.)
Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Мірныя дагаворы XX стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Балгарыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Грэцыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Кітайскай Рэспублікі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Кубы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Польшчы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Партугаліі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Румыніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Тайланда Катэгорыя:Дагаворы Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы ЗША Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Югаславіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Японіі Катэгорыя:Лістапад 1919 года Катэгорыя:Падзеі 27 лістапада