Дада́тны лік — рэчаісны лік, большы за нуль. Для абазначэння дадатнасці ўжываецца знак «+», які ставіцца перад лічбавым абазначэннем ліка:

(чытаецца «плюс адзін») (чытаецца «плюс дваццаць тры») і г.д.

Знак «+», аднак, ужываецца толькі тады, калі неабходна спецыяльна падкрэсліць, што лік з'яўляецца дадатным. Звычайна ж ён апускаецца, гэта значыць, што лік пішацца проста як , і г.д.

Дадатным лікам з'яўляецца:

любы натуральны лік сума любых дадатных лікаў здабытак любых дадатных лікаў дзель любых дадатных лікаў.

Для кожнага дадатнага ліку існуе адзіны адмоўны лік, які з'яўляецца супрацьлеглым да яго, гэта значыць, мае такі ж модуль, але супрацьлеглы знак.

Катэгорыя:Арыфметыка