У Візантыйскай імперыі дэспат (ад , «валадар») — тытул, які даруецца імператарам найбольш набліжаным асобам. Быў уведзены імператарам Мануілам I Камнінам у XII стагоддзі. Дэспат меў права насіць адзенне, падобнае да адзення імператара, і меў іншыя прывілеі. Акрамя таго, у кіраванне дэспату аддаваліся асобныя правінцыі (напрыклад, Эпірскі дэспатат). Тытулам дэспата звычайна ўзнагароджваліся ўсыноўленыя дзеці і малодшыя сыны. Пазней гэты тытул стаў часам даравацца і чужынцам. Тэрыторыя, якой кіраваў дэспатам, называлася дэспатат.
Тытул дэспата насілі таксама кіраўнікі суседніх з Візантыяй краін: Балгарыі ў XIII—XIV стст. (гл. Відзінскае царства, Дабруджанскае княства) Сербіі ў XV ст. (Сербская дэспатавіна), гл. Сербская дэспатыя Албаніі ў XV ст. (гл. Княства Музакі)
Дэспататы Эпірскі дэспатат Марэйскі дэспатат Дэспатат Ангелакастрон і Лепанта Дэспатат Арты
Катэгорыя:Візантыйскія рангі Катэгорыя:Гісторыя Сербіі Катэгорыя:Гісторыя Балгарыі Катэгорыя:Гісторыя Албаніі