Метано́л, меты́лавы спірт, карбінолАртыкул на сайце ХиМиК.ру , драўнінны спірт — прасцейшы прадстаўнік аліфатычных насычаных аднаатамных спіртоў, CHOH. Упершыню атрыманы Ж. Дзюма и Э. Пеліго.
Бясколерная лёгкарухомая вадкасць з характэрным пахам, падобным да паху этылавага спіртуКрамаренко В. Ф. Токсикологическая химия на сайце ХиМиК.ру . Малекулярная маса 32,04 а. а. м. Змешваецца з вадой і арганічнымі растваральнікамі, раствараецца ў хлараформе. Тэмпература плаўлення −97,88 °C. Тэмпература кіпення 64,509 °C. Шчыльнасць 0,7928 г/см³ (пры 20 °C). У прыродзе амаль не сустракаецца у свабодным стане.
Атрыманне Раней метылавы спірт атрымлівалі метадам сухой перагонкі драўніны. У сучаснасці яго атрымліваюць некалькім хімічнымі метадамі. Асноўным з'яўляецца сінтэз з сумесі аксіду вугляроду(II) (CO) і вадароду ў прысутнасці каталізатараў ZnO, CrO пры тэмпературы 400 °C і ціску 2·10—3·10 Па.
CO + 2 H2 → CH3OH
Рэакцыю могуць паскорыць такія каталізатары, як аксід медзі, цынку альбо хромуPentti Mälkönen: Orgaaninen kemia, s. 83. Otava, 1979. 951-1-05378-7..
Выкарыстанне Метанол выкарыстоўваецца ў прамысловасці ў складзе антыфрызаў, растваральнікаў лакаў і фарбаў, у якасці паліва і зыходнай сыравіны ў працэсах атрымання фармальдэгіду, хлорыстага метылу і інш.
Шкоднае ўздзеянне Метанол з'яўляецца вельмі атрутным рэчывам. Пашкоджвае нервовую і сасудзістую сістэму. У дозах 4—15 мл выклікае слепату і цяжкае атручэнне арганізма чалавека. Смяротная доза для чалавека складае 30—100 мл.
Літаратура
Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру Крамаренко В. Ф. Токсикологическая химия на сайце ХиМиК.ру Мини-справочник по химическим веществам на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Спірты Катэгорыя:Паліва Катэгорыя:Высоканебяспечныя рэчывы