Шавялё́ўка — рака ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Ведзьма (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 21 (19Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца меліярацыйнымі каналамі ў напрамку на ўсход ад вёскі Зарытава і аграгарадка Жарабковічы, упадае ў Ведзьму за 0,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Пранчакі. Рэчышча часткова каналізаванае. Каля вёсак Зарытава і Шавялі на рацэ ёсць сажалкі. Вадазбор у межах Баранавіцкай раўніны. Прымае сцёк з ручаёў і каналаў.

Літаратура  — С. 364.

Ліст карты N-35-101. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Спасылкі Республиканская комплексная схема размещения рыболовных угодий — Брестская область Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шчары