Се́рэ (, кафарэвуса ) — горад у Грэцыі, у Цэнтральнай Македоніі. Сталіца нома Серэ. Размешчаны ў 587 км на поўнач ад Афін і ў 80 км на ўсход ад Салонікаў.

З'яўляецца духоўна-адміністрацыйным цэнтрам Серанскай мітраполіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.

Гісторыя thumb|злева|Статуя Эмануіла Папаса ў Серэ Заснаванне горада ўзыходзіць да XII стагоддзю да н.э. Згадваецца Герадотам як Сірыс Пеанічная ().

У візантыйскую эпоху горад служыў крэпасцю супраць нашэсця балгараў. Быў захоплены крыжакамі ў 1204, балгарамі ў 1205 і 1230, сербамі ў 1345 і асманамі ў 1368 годзе пад правадырствам Эўренаса.

6 лістапада 1912 года падчас Першай Балканскай вайны ўзяты балгарскай арміяй. 11 ліпеня 1913 года падчас Другой Балканскай вайны узяты грэчаскай арміяй пад камандаваннем .

Выхадцам Серэ быў герой грэчаскай рэвалюцыі 1821 г. Эмануіл Папас, кіраўнік паўстання на паўвостраве Халкідыкі.

Культура Серэ — горад, у якім асаблівае распаўсюджванне атрымаў грэчаскі пірог бугаца. У чэрвені 2008 года ў горадзе быў праведзены першы фестываль бугацы.Гіганцкая бугаца Гіганцкая бугаца патрапіла ў Кнігу рэкордаў ГінэсаУ Серэ пройдзе Першы Фестываль бугацы

У Серэ таксама размешчаны Манастыр Святога Іаана Хрысціцеля.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Катэгорыя:Сталіцы номаў Грэцыі Катэгорыя:Цэнтральная Македонія