Бо́цеў (да 1950 г. Юмрукчал) — гара ў Балгарыі, вышэйшы пункт Балканскіх гор (2376 м). Схілы стромкія, вяршыня плоская, пакрытая лугамі. Гара знаходзіцца на тэрыторыі абшчыны Карлава ў Плоўдзіўскай вобласці.

Гара названа ў гонар балгарскага паэта і рэвалюцыянера Хрыста Боцева, да 1950 г. называлася Юмрукчал — «кулак-гара» (балг. юмрук — «кулак», чал — «высокая горная вяршыня»), у перыяд з 1942 па 1946 г. — Фердзінандаў Врх у гонар цара Балгарыі.

На вяршыні гары знаходзіцца метэастанцыя.

Гара ўваходзіць у склад рэзервата «Джэндэма». Паўднёвы схіл гары, які мае назву Райскія скалы, папулярны сярод альпіністаў.

Літаратура

Спасылкі

Peakware.com

Катэгорыя:Горныя вяршыні Балгарыі Катэгорыя:Балканскія горы