Ягор Летаў (, сапр. імя Ігар Фёдаравіч Летаў) (, Омск — , Омск) — рускі рок-музыкант, легенда савецкай панк-сцэны, нязменны лідар гуртоў «Гражданская оборона», «Егор и Опизденевшие» і інш.
Біяграфія Нарадзіўся 10 верасня 1964 года ў Омску. Маці — Тамара Георгіеўна Летава (Марцем’янава) (1935—1988); бацька — Фёдар Дзмітрыевіч Летаў (1926—2018), вайсковец, у 1990-х — сакратар райкама КПРФ у Омску; брат — Сяргей Фёдаравіч Летаў, музыкант, саксафаніст, імправізатар.
25 мая 1982 года скончыў 10-ы клас школы № 45 Омска. Пасля школы пераехаў да брата ў Падмаскоўе (мяст. Краскова Любярэцкага раёна) і паступіў у маскоўскае будаўнічае ПТВ, аднак вясной 1983 года быў адлічаны за прагулы і непаспяховасць і да 1984 года вярнуўся назад у Омск. Пасля адлічэння пэўны час працаваў мастаком партрэтаў Леніна для стэндаў навочнай агітацыі (Омскі шынны завод, Омскі маторабудаўнічы завод імя Баранава), дворнікам і тынкоўшчыкам на будоўлі.
Палітычныя погляды Выступаў супраць развалу СССР, называў сябе «савецкім нацыяналістам». Ад пачатку стварэння Нацыянал-бальшавісцкай партыі быў яе сябрам (меў партыйны білет пад нумарам 4). Сярод палітыкаў былога СССР асобна вылучаў Аляксандра Лукашэнку, супрацьпастаўляючы яго расійскім палітыкам; спадзяваўся на атрыманне ўлады ў Расіі беларускім прэзідэнтам. У сярэдзіне 2000-х гг. публічна адмежаваўся ад любых палітычных сілаў.
Тэксты песень, напісаных Ягорам, прасякнутыя непрыняццём дзяржаўных інстытутаў прымусу, вайны, ідэямі рускага нацыяналізму.
Спасылкі
Катэгорыя:Рок-музыканты Расіі Катэгорыя:Нацыянал-бальшавізм