Аляксандру Іаан Куза (, Аляксандр Іаан I; , Бырлад — , Гайдэльберг) — князь злучаных княстваў Малдавіі і Валахіі, першы кіраўнік аб'яднанай Румыніі.
Біяграфія Паходзіў з сем'і малдаўскага баярына ў Бырладзе. Адукацыю атрымаў у Парыжы, а таксама ў Балонскім і Павійскім універсітэтах.
У 1848 ён прыняў удзел у вызваленчым руху ў Малдове. Куза быў абраны ў заканадаўчы сход; адзін час быў ваенным міністрам Малдовы. У студзені 1859 быў абраны князем Малдавіі, 5 лютага таго ж года — князем Валахіі. Сумесна з Міхаілам Кагэлнічану правёў шэраг буржуазных рэформаў: аграрную, ваенную, судовую, адміністрацыйную, рэформу адукацыі, секулярызацыю манастырскіх земляў і іншыя.
Зацверджанне султана прыйшло толькі ў 1861, і 24 снежня 1861 года Куза абвясціў сябе князем аб'яднанай Румыніі. Яго абралі два разы. Праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Вызваленне сялян і іншыя праекты рэформаў выклікалі моцную апазіцыю сярод ультракансерватыўнай партыі.
У 1866 годзе ў выніку ваеннай змовы так званай «жахлівай кааліцыі» Куза быў зрынуты з прастола. Ён пакінуў княства і памёр у 1873 годзе ў Гайдэльбергу.
Куза быў пахаваны ў сваёй рэзідэнцыі ў Руджыноасе, а пасля Другой сусветнай вайны яго прах быў перапахаваны ў Ясах.
Літаратура
Спасылкі Аляксандру Іаан Куза
Катэгорыя:Міністры абароны Малдовы Катэгорыя:Гаспадары малдаўскія Катэгорыя:Гаспадары валашскія Катэгорыя:Кіраўнікі Румыніі Катэгорыя:Фанарыёты Катэгорыя:Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы Катэгорыя:Кіраўнікі Малдавіі і Валахіі Катэгорыя:Пахаваныя ў Румыніі