Жылі́нскія — княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім.

Паводле расійскіх радаслоўцаў, паходзілі ад Івана Андрэевіча Жылкі, сына вяземскага князя Андрэя Уладзіміравіча, які загінуў у бітве з манголамі на рацэ Калцы ў 1223 годзе. Князь Іван Жылка меў невялікі удзел з цэнтрам у сяле Жыліна каля Рослава.

У канцы XV ст. гэтыя землі адышлі да Вялікага княства Маскоўскага, але князь Сямён Фёдаравіч Жылінскі (пам. пасля 1500) застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, ад вялікага князя Аляксандра атрымаў двор Тулава каля Віцебска. Род скончыўся ў 1602 годзе са смерцю яго праўнука Андрэя.

Радавод Фёдар Сямён (? — пасля 1500) Васіль (? — 1529), намеснік медніцкі ў 1507—1514 і крычаўскі ад 1516, у 1528 ставіў у войска двух коннікаў Іван (? — каля 1557), валодаў дваром Цюдзенішкі каля Меднікаў і Рогава Ян (? — каля 1600), у 1595 атрымаў сёлы Ланкелішкі, Мальнічы і Харомы каля Пуні Андрэй (? — 1602), войскі віцебскі ў 1596, пасля маршалак упіцкі, ад 1597 маршалак вількамірскі; валодаў маёнткам Конскі ў Віцебскім павеце. Іван (? — пасля 1552), атрымаў пацвярджэнні на Тулава ад Жыгімонта Старога (1516) і Жыгімонта Аўгуста (1552)

Літаратура

Жылінскія Жылінскія