Бі́тва пад О́ршай — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага супраць войска Маскоўскага княства, якая адбывалася 13 ліпеня 1508 года ў ходзе пятай літоўска-маскоўскай вайны (1507—1508).

Перадумовы Літоўскія войскі на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім пры падтрымцы 5000 польскіх наймітаў ваяводы люблінскага Мікалая Фірлея сканцэнтраваліся ў ваколіцах Навагрудку. Мэтай літоўска-польскага войска было вызваленне Смаленска ад маскоўскага войска, што аблажыла крэпасць.

Падзеі Атрымаўшы звесткі пра падыход літоўскага войска, князь маскоўскі Васіль III зняў аблогу Смаленска і рушыў на Оршу. Калі высветлілася, што Астрожскі набліжаецца да маскоўскіх пазіцый, Васіль III пастанавіў адступіць за Дняпро, каб ударыць у момант пераправы літвінаў праз раку.

Астрожскі накіраваў вялікі аддзел праз неахоўваны брод на Дняпры з заданнем нападу на абоз маскалёў, а галоўнымі сіламі выканаў адцягвальны манеўр. Выдзелены аддзел, пераправіўшыся праз раку, быў аточаны пераважаючымі маскоўскімі сіламі, аднак здолеў з цяжкасцямі прабіцца на правы бераг. Бітву перарваў надыход цемры. Астрожскі намерваўся атакаваць адразу пасля ўзыходу сонца, аднак маскоўскае войска ноччу адышло з занятых пазіцый на ўсход.

Вынікі Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Бітвы Польшчы Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі

Катэгорыя:1508 год у Еўропе Катэгорыя:Бітвы XVI стагоддзя Катэгорыя:Падзеі 13 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 1508 года