Пётр Іванавіч Шуйскі (пачатак XVI ст. — ) — маскоўскі арыстакрат, военачальнік.
Біяграфія З княжацкага роду Шуйскіх, сын Івана Васілевіча Шуйскага.
Вядомы на службе з 1540 года, баярын з 1550 года. Удзельнік Казанскіх паходаў 1547—1548 гадоў. Першы ваявода перадавога палка ў лютым 1547 года, намеснік пскоўскі з 1550 года.
Першы ваявода перадавога палка ў Казанскім паходзе 1550 года. Разам з князем Аляксандрам Гарбатым заснавальнік Свіяжска. Намеснік і вялікі ваявода свіяжскі (1552—1553), намеснік казанскі (1553—1557).
Першы ваявода вялікага палка (1558—1562) у Лівонскую вайну, ваявода вялікага палка ў паходзе 1563 года на Полацк пад камандаваннем князя старыцкага. Намеснік полацкі з 1563 года.
У бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1564 года пацярпеў паражэнне. Страціўшы ў бітве каня, пешшу прыйшоў у суседнюю вёску. Паводле некаторых звестак, пазнаўшы ў ім маскоўскага ваяводу, сяляне абрабавалі яго, а затым утапілі ў студні. Цела маскоўскага военачальніка знойдзена пераможцамі. У знак сваёй перамогі літоўскі ваявода Мікалай Радзівіл прывёз цела Шуйскага ў Вільню, дзе яго з ушанаваннямі пахавалі.
Сям’я Дзеці: Іван Петравіч Шуйскі (памёр у 1587 годзе) Мікіта Пятровіч Шуйскі (забіты ў Маскве падчас пажару 24 мая 1571)
Літаратура
Спасылкі
Пётр Іванавіч Катэгорыя:Военачальнікі Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Лівонскай вайны Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Катэгорыя:Баяры Катэгорыя:Ваяводы