Анабарскі заліў — заліў у заходняй частцы мора Лапцевых, паміж берагам мацерыка Еўразія і паўвостравам Нордвік. Тэрыторыя Расіі, адміністрацыйна ўваходзіць у склад Рэспублікі Саха (Якуція).
Даўжыня 67 кіламетраў, шырыня каля ўваходу 76 кіламетраў, ва ўнутранай частцы 7—9 кіламетраў. Глыбіня 3—12 метраў. На поўдні пераходзіць у Анабарскую губу, у якую упадае рака Анабар. Большую частку года заліў укрыты лёдам.
Літаратура
Катэгорыя:Мора Лапцевых Катэгорыя:Залівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Залівы Расіі