Кузьміні́чы. Сустракаецца таксама варыянт Кузьмі́нічы (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Антонаўскага сельсавета. Вёска знаходзіцца каля ракі Проня, на аўтадарозе Слаўгарад-Чавусы. За 13 км на поўдзень ад Чавусаў, 63 км ад Магілёва.
Гісторыя
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1560 годзе як сяло дзяржаўнай уласнасці ў Магілёўскай воласці. З 1604 года ў Чавускім войтаўстве Магілёўскага староства Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, 35 двароў. У 1742 годзе у Кузьмінічах 31 двор, царква, карчма. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у Расійскай імперыі, у Магілёўскай (у 1796—1802 гг. Беларускай) губерні. У 1880 г. у Даўгамохскай воласці Быхаўскага павета, 384 жыхары, 59 двароў. У 1897 годзе — 586 жыхароў, 81 двор, земская школа. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 года ў складзе БССР, у Чавускім раёне Магілёўскай акругі, з 1938 г. у Магілёўскай вобласці. У 1924—1925 гг. цэнтр Кузьмініцкага сельсавета.
У 1940 годзе ў вёсцы жыло 1071 чалавекКузьминичи .
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў снежні 1943 года гітлераўцамі было спалена 153 двароў (са 153 да вайны), забіта 145 чалавек.
Адноўлена пасля вайны. У 1960—1965 гг. у Антонаўскім сельсавеце. У 1972 годзе 303 жыхары, 115 двароў. З 1965 па 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дужаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 .
Сучаснасць
Клуб, аддзяленне сувязі, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт. Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнікі археалогіі: за 1 км на ўсход ад Кузьмінічаў стаянка эпохі неаліту і селішча ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі, на поўнач ад селішча — курганны могільнік.
У вёсцы таксама ёсць брацкая магіла часоў Вялікай Айчыннай вайныЗахоронение в деревне Кузьминичи (Кузьминки, Кузьмичи) Чаусского района .
На 1996 год у вёсцы пражывала 368 жыхароў, было 143 двары. У 2010 годзе — 189 чалавек.
Вядомыя асобы Іван Агеевіч Макарэнка (нар. у 1918) — вучоны ў галіне гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук. Сямён Ісакавіч Чубукоў (1907—1983) — Герой Савецкага Саюза.
Літаратура
Катэгорыя:Антонаўскі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна