Савелій Міронавіч Рубашоў (, , Лепельскі павет — , ) — беларускі, расійскі і малдаўскі хірург, вучоны-медык, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны, прафесар (1924), заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1930) і Малдаўскай ССР (1947). Адзін з заснавальнікаў хірургіі грудной клеткі ў Расіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў мястэчку Чашнікі Віцебскай губерні. Пасля заканчэння гімназіі ў Варонежы ў 1901 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта (скончыў у 1907 годзе) і быў пакінуты ардынатарам універсітэцкай клінікі шпітальнай хірургіі (1907—1910). У 1910—1914 гадах — ардынатар хірургічнай клінікі Маскоўскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1912), дысертацыя была выканана пад кіраўніцтвам прафесара і прысвечана лячэнню эмфізэмы лёгкіхХирургическое лечение лёгочной эмфиземы (диссертация) .

У 1914—1923 гадах, у перыяд Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, працаваў хірургам у ваенных шпіталях, займаўся арганізацыяй ваенна-санітарнай службы РСЧА, навуковай дзейнасцю. У 1923 годзе — дацэнт кафедры агульнай хірургіі медыцынскага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта. У 1924—1927 гадах — загадчык 1-й хірургічнай клінікі медыцынскага факультэта і кафедры агульнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар (1924). У 1924—1934 гадах — загадчык кафедры факультэцкай хірургіі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пасля Беларускага медыцынскага інстытута, 1930). Адначасова — першы загадчык кафедры хірургіі БелДІУУ ў 1932—1934 гадах і дырэктар філіяла Усебеларускага Цэнтральнага інстытута пералівання крыві (1932—1934)Рубашов Савелий Миронович Кафедра хирургии Белорусской медицинской академии последипломного образования . Старшыня навуковага таварыства хірургаў БССР (1930—1934), першы заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1930)История кафедры общей хирургии Белорусского государственного медицинского университета. Пад яго рэдакцыяй быў выдадзены першы вучэбны дапаможнік па хірургіі на беларускай мове «Клінічная хірургія» (1932).

У 1934—1941 гадах — загадчык кафедры агульнай хірургіі 2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у 1941—1944 гадах — загадчык кафедры агульнай хірургіі Новасібірскага медыцынскага інстытута, адначасова кансультант эвакашпіталяў, у 1944—1945 гадах — загадчык кафедры агульнай хірургіі Кіславодскага медыцынскага інстытута, арганізаванага з прафесарскага складу 2-га Ленінградскага медінстытута і пераведзенага ў 1945 годзе ў Кішынёў. З 1945 года і да канца жыцця — загадчык заснаваных ім кафедраў факультэцкай хірургіі (1945) і аператыўнай хірургіі (1950) Кішынёўскага медыцынскага інстытута. Быў старшынёй Кішынёўскага хірургічнага таварыства, галоўным хірургам і галоўным анколагам МССРСавелий Миронович Рубашов Наш вклад.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы ў галіне хірургічных умяшанняў пры захворваннях брушной паражніны (апендыцыту, халецыстыту, панкрэатыту, язвавай хваробы страўніка, грыж), абязбольвання, а таксама ваенна-палявой хірургіі (агнястрэльных пашкоджанняў суставаў, грудной клеткі, сцягна, інфікаваных ран), уралогіі (злаякасных новаўтварэнняў мужчынскіх палавых органаў)Современные методы лечения гипертрофии предстательной железы, 1913. Адным з першых апісаў прыроджаныя ангіядысплазіі (сіндром Паркса-Вебера-Рубашова, 1928), пухліны вілачкавай залозы (1911), прапанаваў мадыфікацыю метаду гастраскапіі (1912)Опухоли вилочковой железыЗлокачественные новообразования вилочковой железы (1911).

Аўтар некалькіх падручнікаў. Сярод вучняў — М. І. Перэльман, І. М. Стальмашонак, У. В. Бабук, І. А. Маянц і іншыяПерельман, Михаил Израилевич.

Бібліяграфія

С. М. Рубашоў аўтар шматлікіх кніг па хірургііРубашоў, Савелій МіронавічРубашев, Савелий Миронович .

Манаграфіі:

Смертность при хирургических заболеваниях. — М., 1931. Руководство для операционных и перевязочных сестёр. — М.: Медгиз, 1944 и 1949. Огнестрельные ранения стопы. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1947. Обезболивание при хирургических операциях. — М.: Медгиз, 1948. Пособие для самостоятельной проработки вопросов диагностики хирургических заболеваний. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1949. Диагностические ошибки в хирургии. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1950. Предоперационная подготовка и послеоперационный период. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1950. Первые шаги в операционной и перевязочной. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1950 и 1952. Пограничные заболевания в хирургии и дерматологии. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1954. Резекция желудка при язвенной болезни (с С. В. Кривошеевым). — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1954, 1956. Введение в оперативную хирургию. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1956.

Літаратура Шпитальник С. С. Евреи Молдовы: биобиблиографический справочник. — Кишинёв: Городская библиотека имени Б.-П. Хашдеу, 2000.

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Расіі Катэгорыя:Хірургі Малдовы Катэгорыя:Хірургі Украіны Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Кішынёўскага медыцынскага інстытута Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Выпускнікі Варонежскай гімназіі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Малдаўскай ССР Катэгорыя:Гематолагі Беларусі