Луізіянскі тэхналагічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Растан у штаце Луізіяна.
Агульная характарыстыка Вучэльня адкрылася як індустрыяльны інстытут і каледж ў 1894 годзе падчас Другой прамысловай рэвалюцыі. Першапачатковай місіяй вучэльні было навучанне студэнтаў мастацтвам і дакладным навукам з мэтай развіцця індустрыяльнай эканомікі ў пострэканструкцыйнай Луізіяне. Чатырма гадам пазней у 1898 годзе штат змяніў назву вучэльні на Луізіянскі індустрыяльны інстытут. У 1921 годзе вучэльня змяніла назву на Луізіянскі політэхнічны інстытут, каб адлюстраваць яе развіццё як больш буйной тэхнічнай вучэльні. Луізіанскі політэхнічны інстытут афіцыйна змяніў сваю назву на сучасную ў 1970 годзе, бо тады ён ужо цалкам адпавядаў крытэрыям даследчага ўніверсітэта.
Структура Каледж прыкладных і прыродазнаўчых навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі і дакладных навукі Каледж вольных мастацтваў Цэнтр прадпрымальніцтва і інфармацыйных тэхналогій
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Луізіяна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Луізіяны