Ахме́д II (, ) (25 лютага 1643 — 6 лютага 1695) — султан Асманскай імперыі (22 чэрвеня 1691—1695).
Біяграфія Сын султана Ібрагіма I і Хаціджэ Муазез Султан, малодшы брат султанаў Мехмеда IV і Сулеймана II. Да ўзыходжання на прастол больш за 40 гадоў правёў у ізаляцыі ў палацы Тапкапы (у т.зв. «Клетцы»).
У кіраванне Ахмеда II няўдала для асманцаў працягвалася вайна са Свяшчэннай лігай. 19 жніўня 1691 г. асманская армія была разгромлена ў бітве пры Сланкамене імперскімі войскамі пад камандаваннем Людвіга Бадэнскага. У гэтай бітве загінуў Вялікі візір Фазыл Мустафа Кепрулю.
Спасылкі
Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі