Аляксе́й Яўхі́мавіч Кляшчо́ў (, в. Міхнавічы, Магілёўская губерня — , г. ) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Савета Міністраў БССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), генерал-маёр.
Біяграфія Аляксей Яфімавіч Кляшчоў нарадзіўся у вёсцы Міхнавічы Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці — беларус. З 1928 года Кляшчоў член УКП(б), а потым і КПСС. У 1924—1927 гадах ён працаваў на пасадзе старшыні сельсавета.
У 1927—1929 гадах Кляшчоў служыў у Чырвонай Арміі. У 1930—39 гадах ён працаваў на пасадзе дырэктара Шклоўскай, Дрысенскай і Мехаўскай МТС у Беларускай ССР. З верасня 1939 года Аляксей начальнік зямельнага аддзела Пінскай вобласці Беларусі.
З ліпеня 1941 года Кляшчоў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аляксей быў у складзе Пінскага абласнога падпольнага партыйнага цэнтра, ствараў падпольныя партыйныя ячэйкі на акупаванай тэрыторыі, праводзіў арганізатарскую працу па аказанні супраціву нямецкім захопнікам.
З верасня 1942 года Кляшчоў — упаўнаважаны ЦК КП(б) Беларусі па Пінскай вобласці, а з 1943 года — сакратар Пінскага падпольнага абкама партыі.
Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 Аляксею Яхімавічу Кляшчову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр» .
З 1944 года Кляшчоў на пасадзе першага сакратара Пінскага, а ў 1946—1948 гадах і Полацкага абкамаў КП Беларусі. У 1948—53 гадах ён старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР .
У 1955—1960 гадах — першы сакратар Какчатаўскага абкама КП Казахстана.
Кляшчоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га, 3-га і 5-га скліканняў. На 20-м з’ездзе КП(б) Беларусі ён абіраўся членам ЦК і быў членам Бюро ЦК КП(б) Беларусі ў 1948—53 гадах.
З 1961 года Кляшчоў выйшаў на пенсію.
Пасля выхаду на пенсію Аляксей жыў у Маскве. Аляксей Яфімавіч Кляшчоў памёр 13 снежня 1968 года. Ён быў пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках на ўчастку 7.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1 тры ордэна Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені медалі
Ушанаванне памяці У гонар Кляшчова названы Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум. Вуліца ў Полацку названая ў гонар Кляшчова. На будынку райсельгастэхніцы ў горадзе Шклоў, дзе ён працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны