Іва́н Міха́йлавіч Кабзу́н (, вёска Барсукі, — ) — лейтэнант унутраных войск НКУС СССР, удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія Беларус. Працаваў у сельскай гаспадарцы, потым набыў спецыяльнасць цесляра. У Чырвонай Арміі ў 1924—1927 гадах. З 1930 года служыў у войсках АДПУ-НКУС, са снежня 1939 — у пагранічных войсках. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. Пасля савецка-фінляндскай вайны вучыўся ў Вышэйшай школе НКУС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Камандзір кулямётнага ўзвода 5-га пагранічнага палка лейтэнант І. М. Кабзун 27.01.1940 года з невялікай групай пагранічнікаў аказаўся ў акружэнні, на працягу 46 дзён вёў бой, быў цяжка паранены. З рэштай групы выйшаў з акружэння. Загінуў у 1942 годзе.
Узнагароджаны ордэнам Леніна. Званне Героя Савецкага Саюза нададзена 26 красавіка 1940 года.
Літаратура
Кабзун Іван Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2-х кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 35.
Спасылкі
Государственное учреждение «Национальная библиотека Беларуси», 2015 Знаменитые люди и памятники Верхнедвинщины Кобзун Иван Михайлович // Официальный сайт внутренних войск Министерства внутренних дел Российской Федерации
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны