Алякса́ндр Мікала́евіч Ку́льчы (нар. , , Беларуская ССР, БССР) — беларускі футбаліст і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (1996—2012). Найлепшы футбаліст Беларусі (2009). 7 чэрвеня 2012 года стаў першым беларускім футбалістам, які прыняў удзел у 100 гульнях за нацыянальную зборную. Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.

Кар’ера У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Іртыш», але клуб не змог заявіць яго праз праблемы з трансферам і кантракт быў ануляваны ў ліпені таго ж годаАлександр Кульчий расторг контракт с «Иртышом» . 18 ліпеня 2012 года падпісаў кантракт з клубам «Сібір» з НовасібірскаАлександр Кульчий стал игроком «Сибири» . У студзені 2013 году ізноў падпісаў кантракт з клубам «Іртыш» тэрмінам на адзін годАлександр Кульчий подписал контракт с «Иртышом» , але ўжо ў ліпені кантракт быў скасаваныАлександр Кульчий расторг контракт с «Иртышом» , пасля чаго Кульчы завяршыў прафесійную кар’еруБеларусь и ЧМ. Теория относительности: что Кондратьеву хорошо, то Малофееву в укор .

Трэнерская кар’ера У жніўні 2014 года ўвайшоў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай БеларусіАлександр Кульчий включен в тренерский штаб национальной сборной Беларуси . У 2016—2017 гадах працаваў трэнерам у структуры маскоўскага «Дынама».

У чэрвені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Гомеля»Александр Кульчий вошел в тренерский штаб "Гомеля" , дзе стаў дапамагаць Аляксею Мяркулаву. У верасні 2019 года, пасля звальнення Мяркулава, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Гомеля»"Гомель" официально объявил о расторжении контракта с Меркуловым . Пад кіраўніцтвам Кульчыя «Гомель» не здолеў падняцца з перадапошняга радка і па выніках сезона 2019 пакінуў Вышэйшую лігу, пасля чаго Кульчы пакінуў клуб.

У студзені 2020 года зноў апынуўся ў маскоўскім «Дынама», дзе ўзначаліў моладзевы складКульчий возглавил молодежную команду московского "Динамо" , а з сезона 2020/21 стаў на чале каманды «Дынама-2» у Другой лізе. У верасні 2020 года, пасля адстаўкі Кірыла Новікава, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнай каманды «Дынама»Кульчий назначен исполняющим обязанности главного тренера московского "Динамо" . Кіраваў дынамаўцамі ў адным матчы Прэм’ер-лігі — 4 кастрычніка супраць «Краснадара» (2:0), пасля чаго неўзабаве новым трэнерам быў прызначаны Сандра Шварц, а Кульчы вярнуўся ў «Дынама-2», дзе працаваў да чэрвеня 2023 года.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 1996 Уладальнік Кубка Беларусі: 1996 Найлепшы футбаліст Беларусі: 2009

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Бабруйск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Іртыш Паўладар Катэгорыя:Ігракі ФК Сібір Новасібірск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Гомель Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама-2 Масква Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Масква