Запартава — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 4 км у паўднёвым напрамку ад горада Мядзел, за кіламетр на захад ад вёскі Шыкавічы.
Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка "Чарэмшыцы". Адносіцца да Нарачанскай групы азёр Даведнік "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка "Нарачанскі"" . З'яўляецца непраточным вадаёмам.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня - 520 м, найбольшая шырыня - 320 м, даўжыня берагавой лініі - 1,41 км. Водазбор забалочаны, пакрыты лесам, паўднёвым захадзе ўзвышаны. Берагі нізкія, паросшыя хмызняком.
Вада возера - гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма - дыстрофны.
Аматарская рыбная лоўля дазваляецца.
Літаратура
Спасылкі Возера Запартава ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка "Нарачанскі"
Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Нарачанская група азёр Катэгорыя:Басейн Нарачы