Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін () — лётчык, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся 15 красавіка 1919 года ў в. Марчанкі Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер — Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці).

Працаваў на цагельным заводзе, жыў у Северадзвінску (РСФСР). У 1938 годзе скончыў Ленінградскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Скончыў Ульянаўскую авіятэхнічную школу. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1040 гг. Пасля звальнення ў запас у 1940 годзе працаваў у грамадзянскай авіяцыі ў Ленінградзе. У Вялікую Айчынную вайну — удзельнік абароны Ленінграда. Пасля вайны працаваў у грамадзянскім паветраным флоце, старшы тэхнік-лейтэнант у эстонскім авіяпрадпрымстве.

8 студзеня 1954 года, калі самалёт Лі-2 выконваў рэйс Мінск — Талін — Ленінград60 лет назад уроженец витебщины ценой собственной жизни предотвратил попытку первого в СССР угона самолета, у кабіну пілотаў уварваліся ўзброеныя бандыты, якія хацелі захапіць самалёт. Выкарыстаўшы момант, Ц. Ц. Рамашкін збіў аднаго бандыта з ног і абясшкодзіў яго, але сам быў смяротна паранены. Камандзір экіпажа і другі пілот абяззброілі другога бандыта.

Пахаваны ў Таліне на Ваенных могілках.

Узнагароды Герой Савецкага Саюза (25.11.1954).

Памяць На ўшанаванне памяці Ц. Ц. Рамашкіна пастаўлены помнік каля Мінскага аэрапорта. Помнік на радзіме Героя у в. Марчанкі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны