Фіджы́йская мова (саманазва: Na Vosa Vakaviti) — аўстранезійская мова, родная мова фіджыйцаў. Распаўсюджана і мае афіцыйны статус у Фіджы. Агульная колькасць носьбітаў (2014 г.) - каля 437 тысяч чал.Language: Fijian
Гісторыя На астравах Фіджы здаўна існавалі 2 асноўныя моўныя кластары — заходні і ўсходні, якія ў сваю чаргу падзяляліся на рэгіянальныя і племянныя дыялекты. У XIX ст. шатландскі місіянер Дэвід Каргіл (1809 - 1843 гг.) распрацаваў граматыку на аснове ўсходнефіджыйскага дыялекта вострава Бау. Яна легла ў аснову сучаснай фіджыйскай літаратурнай мовы.
У 1997 г. фіджыйская мова разам з англійскай і фіджыйскім дыялектам хіндзі была абвешчана афіцыйнай мовай Фіджы. Яна выкарыстоўваецца ў школьным навучанні, а таксама ў сродках масавай інфармацыі.
Алфавіт Фіджыйскі алфавіт створаны ў XIX ст. на аснове лацінкі. Мае 23 літары:
A B C D E F G I J K L M N O P Q R S T U V W Y.
Літары B, D, J, N, T фактычна адлюстроўваюць у пісьме па 2 розныя гукі. Літара Y можа чытацца як [j], або не чытацца ці значыць пропуск у вымаўленні.
Кароткі размоўнік Фіджыйская мова Беларуская мова Bula Прывітанне Ni sa yadra Добрай раніцы Ni sa Bula Добры дзень (вечар) O cei na yacamu? Як тваё імя? Na yacaqu o Mikalay Мяне завуць Мікалай O yau mai Belarus Я з Беларусі Vinaka vaka levu Вялікі дзякуй Yalo vinaka Калі ласка Au sega ni taura rawa Не разумею Au lomani iko Я цябе кахаю Biuti au tu madaga Пакінь мяне! Ko via meke kei au? Патанцуем? E vica na kena i-sau? Колькі гэта каштуе? Kere veivuke! Дапамажыце!Kele! Спыніся! Vanuinui vinaka Усяго найлепшага E vei na vale-lailai? Дзе знаходзіцца туалет?
Спасылкі Fijian (Vakaviti) fiji-language.com Useful Fijian phrases Speak Fijian — A Glossary of Common Words and Phrases in the Fijian Language
Катэгорыя:Аўстранезійскія мовы Катэгорыя:Акіянійскія мовы Катэгорыя:Мовы Фіджы