Меланхо́лік (, mélaina chole, мелэна холе, «чорная жоўць»Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: «Советская энциклопедия», 1969—1978.) — адзін з чатырох тыпаў тэмпераменту ў класіфікацыі ГіпакратаСловарь практического психолога. — М.: АСТ, Харвест. С. Ю. Головин, 1998.. Чалавека меланхалічнага тэмпераменту можна ахарактарызаваць як лёгка ранімага, схільнага глыбока перажываць нават нязначныя няўдачы, але вонкава млява рэагавальнага на навакольнае. Сярод меланхолікаў сустракаюцца такія выдатныя асобы, як французскі філосаф Рэнэ Дэкарт, англічанін Чарлз Дарвін, рускі пісьменнік Мікалай Васільевіч ГогальИ. М. Кондаков. Психологический словарь. — 2000., польскі кампазітар Фрэдэрык Шапэн, рускі кампазітар Пётр Ільіч Чайкоўскі. Яны здолелі пераадолець недахопы дадзенага тэмпераменту і творча выкарыстоўваць перавагі: высокую адчувальнасць нервовай сістэмы, тонкую рэакцыю на найменшыя адценні пачуццяў, глыбокія эмацыйныя перажыванні, якія адрозніваюцца вялікай устойлівасцю. Арыстоцель і зусім сцвярджаў, што ўсе знакамітыя і выбітныя людзі былі меланхолікаміАртур Шопенгауэр. Афоризмы житейской мудрости..
Літаратура Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: «Советская энциклопедия», 1969—1978. И. М. Кондаков. Психологический словарь. — 2000. Краткий психологический словарь. — Ростов-на-Дону: «ФЕНИКС». Л. А. Карпенко, А. В. Петровский, М. Г. Ярошевский, 1998. Словарь практического психолога. — М.: АСТ, Харвест. С. Ю. Головин, 1998. Современная энциклопедия. — 2000.
Катэгорыя:Тэмпераменты