Філы, або Філе, або Філэ (, , або , ад егіп. П-і-лак, што азначае «востраў Лак» або, магчыма, «востраў Канца»Востраў знаходзіўся на паўднёвай граніцы Егіпта, горад на ім быў самым паўднёвым пунктам Егіпта — гл. Реальный словарь классических древностей — Филы) — востраў пасярод Ніла, на якім, па старажытнаегіпецкіх павер'ях, быў пахаваны Асірыс. У антычнасці да яго ўжываўся эпітэт «недаступны»: на свяшчэннай зямлі маглі жыць толькі жрацы, нават птушкі і рыба нібыта пазбягалі яго берагоў. Яшчэ раней востраў служыў перавалачным пунктам для гандлю фараонаў з Нубіяй. Знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

Старажытныя аўтары называлі Філамі два невялікія астравы ля першага парога Ніла. Уласна Філе з іх меншы (да затаплення — 380 метраў у даўжыню і 120 метраў у шырыню), але цікавейшы для гісторыкаў і археолагаў. Пры Пталамеях востраў быў шчыльна забудаваны будынкамі, пры ўзвядзенні якіх выкарыстоўваўся граніт з мясцовых кар'ераў, і многія з пабудоў захаваліся да нашага часу.

Нектанеб I узвёў на паўднёвым ускрайку вострава храм у гонар багіні Хатхор. Яго справу падтрымалі Пталамеі і першыя рымскія кіраўнікі Егіпта. За падвойнымі прапілеямі высіліся гранітныя львы, каменныя клеткі для свяшчэнных ястрабаўКлеткі ў наш час знаходзяцца ў Луўры і ў Фларэнцыі і два трынаццаціметровыя абеліскі. На сценах храма былі высечаны рэльефы са сцэнамі з жыцця Асірыса. Храм у Філе — выключнае па паўнаце сведчанне эвалюцыі традыцый старажытнаегіпецкага мастацтва ў перыяд элінізму.

Храм у Філах праіснаваў да часоў Юстыніяна — ледзь не апошняе язычніцкае свяцілішча на землях Візантыі. Звязана гэта было з тым, што яго лічылі прысвечаным Ісідзе, якая ў позняй антычнасці атаясамлялася з Кіпрыдай і збліжалася з Багародзіцай. Пры Юстыніяне храм быў пераасвечаны як Багародзічная царква; яго рэльефы сістэматычна знішчаліся хрысціянскімі манахамі і радыкальнымі іканаборцамі.

У XX стагоддзі перад навуковай супольнасцю паўстала праблема захавання эліністычнай спадчыны Філе з прычыны пагрозы затаплення вострава водамі вадасховішча Насэр пасля ўзвядзення Асуанскай плаціны. Ужо першая дамба, збудаваная ў 1902 годзе англічанамі, падтапіла частку вострава, што нанесла вялікую шкоду помніку — была страчана паліхромія рэльефаў, разбураны некаторыя часткі збудаванняў. Пры збудаванні Асуанскага вадасховішча (1960) ЮНЕСКА выступіла з ініцыятывай пераносу храма на Элефантыну. Помнік быў старанна абмераны і сфатаграфаваны, пасля чаго каменныя блокі былі перавезены і зноў сабраны на востраве Агіліка, размешчаным у уверх па цячэнні.

+center|250pxcenter|270px center|250pxХрам, перанесены на востраў АгілікаКіёск ТраянаІнтэр'ер храма. Ілюстрацыя з кнігі (1809—1822)

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Егіпце Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Астравы на Ніле