Азербайджанскі нацыянальны касцюм () ствараўся ў выніку працяглых працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры азербайджанскага народа, ён цесна звязаны з яго гісторыяй і адлюстроўвае яе нацыянальную спецыфіку.
У касцюме знайшлі адлюстраванне этнаграфічныя, гістарычныя, мастацкія асаблівасці народнай творчасці, які выяўляўся і ў стварэнні пэўных яго формаў. Азербайджанскае мастацтва дае аб сабе ведаць і ва ўпрыгожванні касцюма мастацкай вышыўкай, у ткацтве і вязанні.
У XVII стагоддзя адной з буйных абласцей Блізкага Усходу з'яўлялася тэрыторыя сучаснага Азербайджана, а галоўным раёнам шаўкаводства быў Шырван. Шаўковыя тканіны вырабляліся ў , , Гянджы, , Шушы і інш. У гэтых гарадах выраблялі дзіўныя па прыгажосці узораў, вытанчаныя тканіны, шаўковыя жаночыя галаўныя хусткі і інш.
Стыль адзення адлюстроўваў і сямейнае становішча, а таксама ўзрост яго ўладальніка. Так напрыклад касцюм дзяўчыны і замужняй жанчыны прыкметна адрозніваліся. Маладыя жанчыны апраналіся найбольш ярка і прыгожа.
З XX стагоддзя нацыянальныя касцюмы ў Азербайджане носяць у асноўным толькі ў сельскіх зонах. Амаль усе народныя танцы выконваюцца ў нацыянальных касцюмах.
У філатэліі
Спасылкі
Екатерина Костикова. Азербайджанский национальный костюм О. Буланова. История азербайджанского национального костюма
* Катэгорыя:Гісторыя касцюма Касцюм