Георгій Міхайлавіч Склязнёў (, мяст. Навабеліца, Гомельскі павет, цяпер у складзе г. Гомель — , ) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, танкіст. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Г. М. Склязнёў нарадзіўся ў Навабеліцы. У 1929 годзе скончыў школу. Працаваў на будаўніцтве Гомельскага лесакамбіната. У Чырвонай Арміі з 1932 года.

Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым вучылішчы, скончыў Горкаўскае тэхнічнае вучылішча (1934). Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг.. Камандзір танкавага ўзвода лейтэнант Склязнёў вызначыўся ў баях супраць франкістаў пад Мадрыдам. Загінуў у час атакі на рацэ Харама ў раёне гары Пінгарон.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Памяць Г. М. Склязнёў навечна залічаны ў спісы Ташкенцкага танкавага вучылішча. У Гомелі ў гонар Г. М. Склязнёва названа вуліца. Стэла ў гонар Г. М. Склязнёва ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Танкісты СССР Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Лейтэнанты СССР