Мікашэ́вічы () — горад раённага падпарадкавання ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на рацэ Волхве. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале. За 54 км ад Лунінца, 282 км ад Брэста.

Гісторыя Упершыню згаданы ў «пратэстацыі», гэта значыць заяве да гродскага суда Наваградскага ваяводства ад 18/30 снежня 1635 года, якая ў складзе Архіва Радзівілаў цяпер захоўваюцца ў у Варшаве (сігнатура: 1/354/0/23/t. 179, с. 8). З дакумента вынікае, што Мікашэвічы пачалі фарміравацца ў 2-й палове XVI стагоддзя. У 1591—1677 гадах на памежжы маёнткаў Лахва і Ленін, да якіх адносіліся Мікашэвічы, трываў канфлікт.

Лахаўскі (Лахвенскі) падстароста Іван Тышэвіч падаў пратэст у гродскі суд Наваградскага ваяводства з просьбай унесці яго ў гродскія кнігі. Пратэст датычыўся гвалтоўнага ўварвання больш як ста ўзброеных падданых з Ленінскай воласці на сенажаці, што належалі вёсцы Вельча (Вільча) маёнтка Лахва. Напад адбыўся 18 снежня 1635 года, у выніку разбою жыхароў маёнтка Ленін наўмысна спалены 45 стагоў сена, што нанесла значную маёмасную шкоду. Сярод асоб, абвінавачаных ва ўварванні на землі маёнтка Лахва і падпале сена, згаданы жыхары вёскі Мікашэвічы — Сенька Шчучыч і Ярамей Насіровіч. Пратэстацыя суправаджалася вочным сведчаннем генерала Наваградскага ваяводства Аляксандра Львовіча (22.12.1635), які пацвердзіў факт падпалу і абгрунтаванасць патрабаванняў пазоўніка. Дакумент быў афіцыйна ўнесены ў гродскія кнігі Наваградскага ваяводства і засведчаны пячаткамі 30 снежня 1635 года.

Мікашэвічы, што ўваходзілі ў маёнтак Ленін, у XVI стагоддзі спачатку адносіліся да маёнтка Кольна (цяпер — вёска Жыткавіцкага раёна), пазней былі вылучаны ў асобную Ленінскую воласць Слуцкага княства Наваградскага ваяводства.

У 1635 годзе Ленінскія ўладанні, у тым ліку Мікашэвічы, знаходзіліся ў застаўнай арэндзе ў пана Амеляна Тышэвіча.

Памежныя канфлікты ў раёне Мікашэвічаў, з падпаламі, знішчэннем межавых знакаў і іншага маёмаснай шкоды, часта суправаджаліся забойствамі і рабункамі, працягваліся і перыядычна ўзгараліся да 1677 года. Тады прадстаўнікі дзвюх галін Радзівілаў — Нясвіжскай (Лахва) і Біржанскай (Ленін) — правялі канчатковае размежаванне ўладанняў. Пры гэтым выпраўляліся памылкі папярэдняга межавання, якое было праведзена з хібамі і прывяло да «цераспалосіцы» і шматлікіх канфліктаў.

У 1796 годзе ў мястэчку дзейнічала Мікашэвіцкая жалезаапрацоўчая мануфактура. У XIX стагоддзі — вёска Ленінскай воласці Мазырскага павета. З часу будаўніцтва Палескіх чыгунак — станцыя.

З 25 сакавіка 1918 года Мікашэвічы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 года — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 года — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Вясной 1919 года заняты польскімі войскамі падчас польска-савецкай вайны.

У кастрычніку-лістападзе 1919 года Мікашэвічы былі галоўнай перамоўнай пляцоўкай між Варшавай і Масквой.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. У сярэдзіне 1930-х гадоў сярод жыхароў Мікашэвічаў было каля 400 яўрэяў.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года — рабочы пасёлак у Ленінскім раёне Пінскай вобласці.

Пасёлак быў акупаваны нямецкімі войскамі з 16 ліпеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года. У 1942 годзе немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі іх у гета ў Мікашэвічах. Летам 1942 года нацысты і паліцаі забілі, па розных крыніцах, ад 418 да 456 чалавек.

З 1954 года пасёлак у Брэсцкай вобласці. У 1950—1960 гадах — цэнтр Ленінскага раёна, з 1960 года ў Лунінецкім раёне. 8 сакавіка 1956 года ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ўключана вёска РудняУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёскі Рудня Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.. З 2005 года — горадПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 июля 2005 г. № 841 Об отнесении рабочего поселка Микашевичи к категории городов районного подчиненияРешение Брестского областного Совета депутатов от 25 августа 2005 г. № 171 Об отнесении рабочего поселка Микашевичи к категории городов районного подчинения.

25 жніўня 2005 года Мікашэвіцкі пассавет рэарганізаваны ў гарсавет. 27 красавіка 2006 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету перададзены вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі і СітніцаРешение Брестского областного Совета депутатов от 27 апреля 2006 г. № 231 О передаче сельских населенных пунктов Лунинецкого района в административное подчинение Микашевичского городского Совета депутатов и исполкома. 10 сакавіка 2017 года ўсе вёскі перададзены ў склад Сінкевіцкага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 10 марта 2017 г. № 256 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Лунинецкого района Брестской области.

Насельніцтва

Эканоміка Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (РУВП «Граніт»), харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Славутасці

Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква, помнік архітэктуры эклектыкі. Каталіцкая капліца ў прыстасаваным цагляным будынку Школа (1904) Яўрэйскія могілкі Радавая забудова Помнік на брацкай магіле яўрэяў, забітых нацыстамі і паліцаямі 6 жніўня 1942 года (1992).

Вядомыя асобы Юрый Іванавіч Авяр’янаў (1952—1996) — беларускі акцёр. Кацярына Мікалаеўна Паздзяйкіна (нар. 1984) — беларуская дэпутатка. Святлана Георгіеўна Ціханоўская (нар. 1982) — беларуская палітычная дзеячка.

Гл. таксама ФК Мікашэвічы

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Гранітны кар’ер у Мікашэвічах