Каталонскія землі Дзяржава Рэгіён 22px|border|Сцяг Іспаніі Іспанія 22px|border|Сцяг Каталоніі Каталонія22px|border|Сцяг Валенсіі Валенсія22px|border|Сцяг Балеарскіх астравоў Балеары22px|border|Сцяг Арагона Арагон (Франха)22px|border|Сцяг Мурсіі Мурсія (Эль-Карчэ) 22px|border|Сцяг Францыі Францыя 22px|border|Сцяг Русільёна Усходнія Пірэнеі 22px|border|Сцяг Італіі Італія 22px|Герб Альгера Альгера 22px|border|Сцяг Андоры Андора Каталонскія землі () — зона распаўсюджання каталанскай мовы на паўночным усходзе Іспаніі, на поўдні Францыі і на італьянскім востраве Сардзінія, а таксама ў Андоры. Тэрмін увайшоў ва ўжытык у паваенны час, магчыма, па аналогіі з устояным паняццем «баскскія землі». У Іспаніі ён успрымаецца неадназначна з-за пагрозы каталонскага сепаратызму.
Склад Іспанія: Каталонія (за выключэннем Валь-д’Аран) Франха — прылеглая каталонамоўная паласа тэрыторыі Арагона Балеарскія астравы Валенсія Эль-Карчэ — прылеглы з поўдня ўчастак Мурсіі Андора французскі дэпартамент Усходнія Пірэнеі горад Альгера на Сардзініі (альгерскі дыялект)
Паўночную мяжу распаўсюджання каталанскай мовы сімвалізуе збудаванне, названае «варотамі каталонскіх земляў».
Гісторыя У Сярэднявеччы на тэрыторыі каталонскіх земляў існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў — графства Барселона, графства Русільён, каралеўства Маёрка, каралеўства Валенсія і іншыя. Пасля няўдалай Каталонскай рэвалюцыі (1640—1652 гг.) каталонскія землі былі па Пірэнейскаму міру падзелены паміж Францыяй і Іспаніяй.
Каб пазбегнуць эскалацыі каталонскага сепаратызму Канстытуцыя Іспаніі ўсталёўвае забарону на палітычныя аб'яднанні аўтаномных супольнасцей. Тым не менш паміж каталонскімі землямі ажыццяўляецца шэраг праектаў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Гл. таксама Каталонскія колеры Арагонская карона
Спасылкі
* Катэгорыя:Геаграфія Іспаніі Катэгорыя:Геаграфія Францыі Катэгорыя:Усходнія Пірэнеі