Пасольская ізба (літар. «Палата дэпутатаў», ) — ніжняя палата сойма Каралеўства Польскага, а пазней і Рэчы Паспалітай, якая складалася з выбраных шляхтай на сейміках дэпутатаў (паслоў). Пасольская ізба была адным з трох органаў (нароўні з сенатам і каралём), якія складалі Сойм Рэчы Паспалітай. Пасля Люблінскай уніі, якая аб'яднала Карону Каралеўства Польскага з Вялікім Княствам Літоўскім у адну дзяржаву Рэч Паспалітую, у пасольскай ізбе было 170 дэпутатаў, у тым ліку 48 з Вялікага Княства Літоўскага. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя колькасць дэпутатаў павялічылася. Дапушчалася прысутнасць дэпутатаў ад вялікіх гарадоў (Кракава і Вільні, пазней таксама Любліна, Львова, Данцыга і Камянца-Падольскага), аднак без права голасу.

Катэгорыя:Сойм Рэчы Паспалітай