Марыя Барысаўна Осіпава (, вёска Серкавіцы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — , Мінск) — удзельніца Мінскага падполля і партызанскага руху ў Вялікай Айчыннай вайне. Член КПСС з 1928 г. У 1941 г. арганізавала падпольную групу ў Мінску, сувязная партызанскіх атрадаў, арганізатар падрыхтоўкі знішчэння Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (29.10.1943).
Біяграфія З 1926 г. М. Б. Осіпава на партыйнай і савецкай рабоце. У 1935 годзе скончыла Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу, у 1940 — Мінскі юрыдычны інстытут.
Пасля вызвалення Беларусі вярнулася ў Мінск і актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні разбуранага вайной горада. Затым працавала ў апараце Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Васіля Іванавіча Казлова, узначальвала аддзел па памілаванні пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларусі, была членам Вярхоўнага Суда Беларускай ССР, членам рэспубліканскага Камітэта абароны міру. У 1947—1963 гадах абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 2—5-га скліканняў. Немалаважная заслуга М. Б. Осіпавай у рэабілітацыі членаў мінскага падполля, абвінавачаных у супрацоўніцтве з нацысцкімі акупантамі. Марыя Барысаўна паручылася больш чым за тры сотні ўдзельнікаў антынацысцкага руху.
У 1988 г. Марыя Осіпава ўваходзіла ў склад Дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў у Курапатах.
Ушанаванне памяці На доме па вуліцы Кісялёва, 11 у Мінску, дзе Марыя Осіпава пражывала ў 1970—1999 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага юрыдычнага інстытута Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў войнах Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска