Во́ўпаўская сінаго́га — колішняя сінагога ў мястэчку Воўпа (Беларусь), адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай і Усходняй Еўропе, шэдэўр драўлянага дойлідства.
Гісторыя Сінагога пабудаваная ў першай палове XVIII стагоддзя, пасля некалькі разоў нязначна дабудоўвалася. У 1929 годзе будынак быў занесены ў спіс польскіх культурных славутасцей. У Другую сусветную вайну спалены нацыстамі.
Архітэктура thumb|300px|Біма Воўпаўскай сінагогі (1845) Галоўная зала мела памер 13 × 12,80 м з купалападобнай столяй, апісанай гісторыкамі мастацтва Марыяй і Казімірам Пяхоткамі «найбольш уражвальнай з усіх вядомых драўляных столяў у Еўропе». Гэта тлумачыцца таксама і тым, што хрысціянам не забаранялася будаваць з цэглы і камення, дык падобныя еўрапейскія пабудовы з дрэва сустракаюцца рэдка.
Вышыня сцен асноўнай залы складала 7,2 м. Скляпенні ўзвышаліся на 14 метраў і былі падзелены арнаментаванымі балюстрадамі на тры ярусы. Кожны ярус складаўся з некалькіх закручаных секцый, аблямаваных драўлянымі панэлямі, якія складалі купалападобныя скляпенні. Купал падтрымліваўся чатырма драўлянымі калонамі, якія атачалі біму, і тросамі ўверсе.
Каўчэг Запавету ўяўляў сабой майстэрскі зробленую размаляваную шматярусную пушку з разьбой, калонамі, барэльефамі-менорамі, вазамі, россыпамі кветак, вежамі, скрыжалямі дзесяці запаведзяў і арлом.
На пачатку XIX стагоддзя купалападобныя скляпенні былі пафарбаваны ў цёмна-сапфіравы колер, пакрыты «бліскучымі» залатымі зоркамі. Сцены былі пафарбаваны ў простым -стылі дзеля падабенства з класічнымі мураванымі будынкамі.
У 2024 годзе была выпушчана віртуальная рэканструкцыя Воўпаўскай сінагогі, распрацаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны. Яна прадстаўляе два варыянты інтэр’еру сінагогі: да і пасля рамонту 1920-х гадоў, прапануе 360-градусны агляд сучаснага стану месца, дзе яна калісьці знаходзілася, а таксама раскрывае гісторыю сінагогі і значэнне яе мастацкіх і архітэктурных дэталяў.
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Воўпаўская сінагога на Віртуальным штэтле
Катэгорыя:Драўляныя сінагогі Беларусі Катэгорыя:Колішнія сінагогі Беларусі Катэгорыя:Воўпа Катэгорыя:Культавыя збудаванні Ваўкавыскага раёна